Торстэн Нільс Візел

Торстэн Нільс Ві́зел (англ.: Torsten Nils Wiesel, 3 чэрвеня 1924, Упсала, Швецыя) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».

Торстэн Нільс Візел
англ.: Torsten Nils Wiesel
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі
Торстэн Візел у 2006 годзе на фестывалі навукі ў Генуі
Дата нараджэння3 чэрвеня 1924(1924-06-03)[1][2][…] (100 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковы работнік, выкладчык, неўролаг, біёлаг
Навуковая сферанейрабіялогія і нейранавукі[d][4]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар медыцыны[d][4]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991—1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер — ганаровы прэзідэнт універсітэта.

З’яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д. Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.

Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.

Візел таксама з’яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.

Узнагароды

Зноскі

  • LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  • а б в г Directory of Fellows and MembersNYAM. Праверана 10 кастрычніка 2020.
  • а б в Torsten N. Wiesel, M.D.VINCENT AND BROOKE ASTOR PROFESSOR EMERITUS; PRESIDENT EMERITUSРакфелераўскі ўніверсітэт. Праверана 2 студзеня 2019.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Wiesel_Torsten
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці