Томаш Арцішэўскі

Томаш Арцішэўскі (польск.: Tomasz Arciszewski; 4 лістапада 1877, Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1955, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Польшчы ў выгнанні ў 19441947 гадах.

Томаш Арцішэўскі
Tomasz Arciszewski
Сцяг3-і Старшыня Урада Польшчы ў выгнанні
29 лістапада 1944 — 2 ліпеня 1947
ПрэзідэнтУладзіслаў Рачкевіч
Аўгуст Залескі
ПапярэднікСтаніслаў Мікалайчык
ПераемнікТадэвуш Камароўскі
Сцяг Член Савета Трох[pl]
8 жніўня 1954 — 20 лістапада 1955
Сумесна зУладзіслаў Андэрс
Эдвард Бернард Рачынскі
Нараджэнне4 лістапада 1877(1877-11-04)[1][2][…]
Смерць20 лістапада 1955(1955-11-20)[1][3] (78 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнніпольск.: Tomasz Stefan Arciszewski
ДзеціЯн Арцішэўскі[d]
ВеравызнаннеКаталік
Партыя
Узнагароды
Крыж Храбрых сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari крыж Незалежнасці з мячамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Раннія гады

Томаш Арцішэўскі нарадзіўся ў маленькім гарадку, размешчаным паміж Варшавай і Лоддзю, у сям’і Мікалая Арцішэўскага, ветэрана паўстання 1863 года, і Гелены з Млынарскіх. Наведваў тэхнічныя вучылішчы ў Любані і Радаме, пазней працаваў на металічным заводзе ў Сасноўцы, у рэгіёне Заглэмбе. У 1896 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, браў удзел у страйках, з-за чаго быў звольнены. У 1898—1900 гадах знаходзіўся за мяжой, жыў у Лондане і Брэмене, быў актывістам Асацыяцыі польскіх сацыялістаў у выгнанні. У 1900 вярнуўся ў Польшчу, быў арыштаваны і правёў у зняволенні 3 года. У 1904 Арцішэўскі ўступіў у Баявую арганізацыю Польскай сацыялістычнай партыі. Там ён пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім. Як член Баявой арганізацыі арганізоўваў замахі на высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, прыняў удзел у Бязданскім абрабаванні паштовага цягніка і выкраданні 200 тысяч рублёў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Арцішэўскі ўступіў у адзін з Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад арміі Аўстра-Венгрыі. Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе Арцішэўскі стаў міністрам працы і сацыяльнага развіцця ва ўрадзе Ігнацы Дашынскага, міністрам пошт і тэлеграфаў ва ўрадзе Енджая Марачэўскага. З 1919 стаў членам Сойма ад Польскай сацыялістычнай партыі, якая была ў апазіцыі да Юзафа Пілсудскага, адносіны з якім у Арцішэўскага сталі напружанымі.

У эміграцыйным урадзе

У верасні 1939 Арцішэўскі браў удзел у абароне Варшавы. Пасля акупацыі краіны — у падполле, браў удзел у Савеце нацыянальнага адзінства, які адагрываў ролю парламента пры падпольным урадзе Яна Янкоўскага. Незадоўга да Варшаўскага паўстання 1944 года Арцішэўскага эвакуіравалі ў Лондан, дзе ўвосень 1944 года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Урада Польшчы ў выгнанні.

Паваенныя гады

У адрозненне ад свайго папярэдніка на пасадзе прэм’ер-міністра, Станіслава Мікалайчыка, Арцішэўскі не спрабаваў знайсці кампрамісу з Савецкім Саюзам ў паваенным дзяржаўным ладзе Польшчы, а цалкам абапіраўся на падтрымку заходніх краін. Яго высілкі, зрэшты, не змянілі няўхільнага шляху Польшчы да сацыялістычнага ладу, і ўлетку 1947 года Арцішэўскі падаў у адстаўку. Ён застаўся ў Лондане, дзе і правёў апошнія гады жыцця і быў пахаваны на Бромптанскіх могілках.

Зноскі

  • National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 10 верасня 2022.
  • Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  • Літаратура

    • Aleksandra Tymieniecka, Tomasz Arciszewski, w: Słownik Biograficzny Działaczy Polskiego Ruchu Robotniczego, Tom 1, Wydawnictwo «Książka i Wiedza», Warszawa 1978
    • Adam Ciołkosz, Ludzie PPS, Londyn 1981
    • Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1927. Pod red. Henryka Mościckiego i Włodzimierza Dzwonkowiskiego, Warszawa 1928

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці