Таццяна Уладзіміраўна Троіна

Таццяна Уладзіміраўна Троіна (нар. 30 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыі форварда.

Баскетбол
Таццяна Троіна
Нарадзілася30 чэрвеня 1981(1981-06-30) (42 гады)
Грамадзянства
Рост185 см
Вага76 кг
Пазіцыялёгкі форвард
ШколаРВАР (Мінск)
КаледжІндэпендэнс Камюніці Каледж
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998Беларусь РВАР-Гарызонт
1998—2000Злучаныя Штаты Амерыкі Індэпендэнс Камюніці Каледж
2000—2002Злучаныя Штаты Амерыкі Паўднёвая Караліна
2002—2003Польшча Маркопал
2003—2005Польшча Лотас Гдыня
2005—2006Ізраіль Раанана
2006—2007Ізраіль Хапаэль Хайфа
2007Польшча Лотас Гдыня
2007—2008Ізраіль Рамат Хашарон
2008—2009Латвія ТТТ Рыга
2009—2010Расія Надзея Арэнбург
2009—2010Румынія Тыргавіштэ
2010—2012Беларусь Гарызонт Мінск
2012—2013Францыя Нант-Рэзэ
2013—2015Беларусь Гарызонт Мінск
2015—2017Польшча Лотас Гдыня

Біяграфія

Нарадзілася 30 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў мінскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандр Лазоўскі. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага резерву ў Мінску. Разам са зборнай стала 4-й на Чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1997 года. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа навучалася ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны па спецыяльнасці гасцінічна-рэстаранны бізнэс[1].

Выступала за польскі клуб «Лотас Гдыня».

Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011 і 2015. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 13.

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Зноскі

Спасылкі