Тарасава (Мінскі раён)

вёска ў Мінскім раёне Беларусі

Тара́сава[3] (трансліт.: Tarasava, руск.: Тарасово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчана на захад ад Мінска, на поўнач ад шашы E28.

Вёска
Тарасава
Раства-Багародзіцкая царква
Раства-Багародзіцкая царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1477
Плошча
  • 3,89 км²[1]
Вышыня цэнтра
238 м[2]
Насельніцтва
  • 1 345 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223018
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Тарасава на карце Беларусі ±
Тарасава (Мінскі раён) (Беларусь)
Тарасава (Мінскі раён)
Тарасава (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Тарасава (Мінскі раён)

Гісторыя

Двор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы «за вено». Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, пасля яго смерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладанняў, у т.л. Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.

У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Тарасава і пасёлку Ратамка ў ліпені 1941 — сакавіку 1942 года дзейнічала патрыятычнае падполле[4].

Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[5], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[6].

Славутасці

Георгіеўская царква

Зноскі

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  • БелЭн 2002.
  • Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  • Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці