Танканог

род раслін

Танкано́г[3][4], або Келерыя[4] (Koeléria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.

Танканог

Танканог пірамідальны (Koeleria pyramidata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Koeleria Pers. (1805)

Тыпавы від
Koeleria macrantha (Ledeb.) Schult. — Танканог пірамідальны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41803
NCBI  49771
EOL  108168
GRIN  g:6358
IPNI  30002889-2

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя шыза-зялёныя травяністыя карэнішчавыя расліны з вузкалінейнымі, пляскатымі, шырпатымі ліставымі пласцінкамі. Суквецце — коласападобная рыхлая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Каласкі 2—5-кветкавыя, сціснутыя з бакоў.Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў нетрапічных раёнах абодвух паўшар’яў, у стэпах, на лугах, у рэдкіх лясах, радзей у тундры і альпійскім поясе гор.

Гаспадарчае значэнне

Некаторыя віды сенакосныя і пашавыя расліны, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах замацавання пяскоў.

Віды

Род налічвае каля 80 відаў. Паводле сайта The Plant List — 50 відаў.

На тэрыторыі Беларусі 4 віды:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі