Талакно
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Талакно | |
---|---|
башк.: талҡан арм.: փոխինդ | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | мука, вада |
![]() |
Талакно́[1][2][3] — аўсяная мука і даўняя страва з яе ў многіх народаў свету. У заходніх і паўночна-заходніх гаворках мае назву мілта[1][3].
Традыцыйнае талакно гатавалі з зерня аўса. Папярэдне ачышчанае зерне насыпалі ў чыгунок ці гаршчок, залівалі вадой і ставілі ў печ парыцца, пакуль не выкіпіць вада. Потым зерне сушылі, таўклі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі на густое сіта. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі, муку разводзілі ў халоднай вадзе. Прыгатаваць талакно магчыма як на вадзе, так і на малацэ, дадаючы розныя дабаўкі для паляпшэння густу і пажыўных уласцівасцяў[4].
На паўночным захадзе Беларусі талакно замешвалі ў вялікай колькасці вады і елі лыжкамі, на поўдні — замешвалі гусцей і елі грудкамі. На Віцебшчыне і поўначы Лоеўшчыны талакном называлі прыгатаваную такім чынам муку[1][3].
![]() Авёс | |
---|---|
Віды аўса | A. daltoniana • A. agadiriana • A. agadiriana • A. atlantica • A. barbata • A. brevis • A. canariensis • A. clauda • A. damascena • A. eriantha • A. fatua • A. ×glabrata • A. ×haussknechtii • A. hirtula • A. hispanica • A. hybrida • A. insularis • A. longiglumis • A. lusitanica • A. macrostachya • A. maroccana • A. matritensis • A. murphyi • A. nuda • A. occidentalis • A. sativa • A. sterilis • A. strigosa • A. trichophylla • A. vaviloviana • A. ventricosa • A. wiestii |
Кулінарыя | Анзак (руск.) (бел. • Аўсянае малако (укр.) (бел. • Аўсянае печыва (руск.) (бел. • Аўсяная каша (руск.) (бел. • Аўсяная ляпёшка (англ.) (бел.• Аўсяныя шматкі (руск.) (бел. • Гранола (руск.) (бел. • Дробленая аўсянка (англ.) (бел. • Кісель • Мюслі • Талакно • Флэпджэк (англ.) (бел. |
Шкоднікі і хваробы | |
Іншае | Аўсяная бумага |
Вытворчасць і вырошчванне | Спіс краін па вырошчванні аўса |