Таемнік

род раслін

Тае́мнік[3][4] (Lathraea) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Таемнік

Lathraea clandestina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lathraea L., Sp. Pl. 2: 605 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  41910
EOL  2895168
GRIN  g:6551
IPNI  326182-2

Апісанне

Таемнік лускаваты (Lathraea squamaria). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя бесхларафільныя расліны, якія паразітуюць на каранях дрэў і кустоў. Карэнішчы крыжападобна разгалінаваныя, мясістыя, сакаўныя. Сцёблы малінава-ружаватыя, вышыня да 25 см, летам адміраюць. Лісце супраціўнае, лускаватае, лілова-ружаватае. Кветкі невялікія, малінава-чырвоныя, у аднабокім верхавінкавым суквецці. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне

Пашыраны ва ўмеранай паласе Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — таемнік лускаваты (Lathraea squamaria), народныя назвы: грымотнік, цар-трава, вясёлка[3].

Віды

Паводле сайта The Plant List — 4 віды:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Петров крест: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Lathraea (англ.) // The Plant List