Тагальская мова

Тагальская мова (саманазва тагалаг - Tagalog [tɐˈɡaːloɡ]) — адна з асноўных моў Рэспублікі Філіпіны. Адносіцца да буйнейшых філіпінскіх моў па колькасці носьбітаў. Належыць да філіпінскай зоны аўстранезійскай сям'і моў. Першым даступным у Еўропе дакументам аб тагальскай мове з'яўляюцца запісы італьянца Антоніа Пігафеты.

Тагальская мова
Распаўсюджванне тагальскай мовы на Філіпінах.
Распаўсюджванне тагальскай мовы на Філіпінах.
СаманазваTagalog [tɐˈga:log]
КраіныФіліпіны
РэгіёныЛусон
Афіцыйны статусФіліпіны
Арганізацыя, якая рэгулюеKomisyon sa Wikang Filipino
Агульная колькасць носьбітаў49 млн.[1][2]
Рэйтынг24
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Аўстранезійская сям'я

Малайска-палінезійская надгаліна
Заходні арэал
Філіпінская зона
Цэнтральнафіліпінская галіна
Пісьменнасцьлацініца, раней байбаін
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97таг 636
ISO 639-1tl
ISO 639-2tgl
ISO 639-3tgl
WALStag
Ethnologuetgl
Linguasphere31-CKA-a
ABS ASCL6511
IETFtl
Glottologtaga1269
Вікіпедыя на гэтай мове

Тагальская мова, як і яе стандартызаваны варыянт філіпіна, — дзяржаўная мова Рэспублікі Філіпіны. З'яўляецца вядучай мовай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на Філіпінах. Гэта таксама галоўная мова выкладання ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны. Статус мовы афіцыйных дакументаў яна ў цяперашні час дзеліць з англійскай мовай, да 1987 г. таксама і з іспанскай мовай. Тагалог з'яўляецца мовай шырокіх зносін, або лінгва-франка, на ўсім Філіпінскім архіпелагу, а таксама ў філіпінскіх абшчынах за мяжой. Аднак, хоць у названых сферах тагальская мова адыгрывае вядучую ролю, у сферах дзяржаўнага кіравання і бізнесу перавага аддаецца англійскай мове, нават пры абмежаваным валоданні ёй.

Зноскі

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Unang Pahina тагальскай