Сіман Залманавіч Рагінскі

вучоны, фізікахімік

Сіман Залманавіч Рагі́нскі[2] (25 сакавіка 1900 — 5 лютага 1970) — савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939).

Сіман Залманавіч Рагінскі
Дата нараджэння12 (25) сакавіка 1900
Месца нараджэння
Дата смерці5 лютага 1970(1970-02-05)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец
Навуковая сферафізічная хімія
Месца працы
Навуковая ступеньчлен-карэспандэнт АН СССР[d] (1939)
Альма-матар
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Парычы (сучасны гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Екацярынаславе, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт[3]. У 1918 годзе вярнуўся ў Екацярынаслаў[3] і ў 1922 годзе скончыў Екацярынаслаўскі ўніверсітэт. Выкладаў у Горным інстытуце ў Днепрапятроўску і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР[3]. З 1928 года С. З. Рагінскі у Ленінграде: дацэнт, з 1930[2] года прафесар Ленінградскага політэхнічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР. З 1941 года працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Акадэміі навук СССР, з 1961 года — у Інстытуце хімічнай фізікі, дзе ў 1961—1970 гадах загадваў лабараторыяй. Адначасова ў 1943—1952 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых прац па гетэрагенным каталізе, радыяхіміі, храматаграфіі і інш. Устанавіў сувязь паміж каталітычнымі і паўправадніковымі ўласцівасцямі цвёрдых цел. Прапанаваў тэорыю мадыфікавання каталізатараў. Адным з першых выкарыстаў электронную мікраскапію[3] пры вывучэнні паверхні катадізатараў і прапанаваў мікрахімічную тэорыю актыўнасці іх паверхні.

Узнагароды

Памяць

У гарадскім пасёлку Парычы ў гонар вучонага названа адна з вуліц.[4]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці