Сілы аператыўнай падтрымкі

Сілы аператыўнай падтрымкі, САП[2] (таксама Сілы хуткай падтрымкі, СХП[3] або Сілы хуткага рэагавання, СХР[4]; араб. قوات الدعم السريع‎‎) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Некаторыя крыніцы памылкова называюць САП спецназам, але на самой справе яны з’яўляюцца лёгкай мабільнай пяхотай[5].

Сілы аператыўнай падтрымкі
араб. قوات الدعم السريع‎‎
Гады існаванняз 2013
Краіна Судан
ПадпарадкаваннеСлужба агульнай разведкі (Судан)
Тыпваенізаваная арганізацыя
Колькасць100 000 байцоў на 2023 год[1]
Удзел уДарфурскі канфлікт, Суданская рэвалюцыя, Грамадзянская вайна ў Емене, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020), Канфлікт у Судане (з 2023)
Камандзіры
Вядомыя камандзірыМахамед Хамдан Дагала
Сайтrsf.gov.sd

Гісторыя

САП узніклі на базе апалчэння Джанджавід, якое ўдзельнічала ў вайне ў Дарфуры[6][7]. Сама арганізацыя ўтворана падчас рэарганізацыі міліцыі, працягнуўшы ўдзел у канфлікце замест яе[8].

Фарміраванне знаходзілася ў падпарадкаванні Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, хоць у ваенных аперацыях у Дарфуры САП кіравалі вайскоўцы[9]. Падчас палітычнага крызісу 2019 года іх атрады прыцягваліся для падаўлення пратэстаў. Разам з іншымі сілавымі структурамі САП 3 чэрвеня зладзілі масавае забойства апазіцыянераў у Хартуме.

Акрамя ўнутранасуданскіх канфліктаў, САП удзельнічалі ў баявых дзеяннях у Лівіі[10] і Емене[11].

У красавіку 2023 года арганізацыя ўступіла ва ўзброены канфлікт з дзеючым урадам[12][13].

Зноскі

Спасылкі