Сёмкаў Гарадок

Сёмкаў Гарадо́к[1] (трансліт.: Siomkaŭ Haradok, руск.: Сёмков Городок) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 14 км на паўночны захад ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы на лініі Мінск — Маладзечна.

Вёска
Сёмкаў Гарадок
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (колішні касцёл Раства Дзевы Марыі і Святога Станіслава, перабудаваны БПЦ) 2020 г.
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (колішні касцёл Раства Дзевы Марыі і Святога Станіслава, перабудаваны БПЦ)
2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
Сёмкаў Гарадок на карце Беларусі ±
Сёмкаў Гарадок (Беларусь)
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок (Мінская вобласць)
Сёмкаў Гарадок

Назва

Тапонім «Сёмкаў Гарадок» складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Сёмкаў» паказвае на блізкасць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада, замчышча ёсць каля вёскі Чучаны)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вядомы з сярэдзіны XVI ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі як уласнасць князёў Саламярэцкіх, з 1595 года у складзе маёнтка Сёмкаў Менскага павета. Князёўна Алена Саламярэцкая, узяўшы шлюб з Багданам Сцяцкевічам, пераводзіць Сёмкаў ў валоданне гэтаму праваслаўнаму роду. 3 1755 годзе маёнтак перайшоў «вечны дарунак» Адама Хмары за службу ў падканцлера літоўскага Міхала Сапегі. Пры Адаме Хмару тут быў збудаваны касцёл (у 1866 годзе ператвораны ў царкву). У 1791 годзе вёска Гродэк у Заслаўскай парафіі. У 1792 годзе Адам Хмара падпісвае ад імя жыхароў Менскага ваяводства акт Таргавіцкай канфедэрацыі, якая па сутнасці прывяла да другога падзелу Рэчы Паспалітай.

У складзе Расійскай імперыі

Будынак касцёла, каля 1900 г.

3 1793 года ў Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 годзе ў Хмарыным Гарадку млын, корчмы, уніяцкая царква Раства Багародзіцы, дзе ў 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча. У 1861 годзе ў мястэчку валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сінагога; у 1897 годзе — народнае вучылішча (адкрытае ў 1865 г.), царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1905—1906 гадах у маёнтку працаваў Янка Купала на смалакурні, а у красавіку — траўні 1922 года — Якуб Колас, бухгалтарам вучэбнай фермы «Сёмкава».

Найноўшы час

У лютым 1918 года Сёмкаў Гарадок занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкавагарадоцкай воласці атрымалі Пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР[3]. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР. У 1922 годзе створаная 7-гадовая школа. 3 20 жніўня 1924 года цэнтр Сёмкаў-Гарадоцкага сельсавета Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну 27 чэрвеня 1941 года на рубяжы Сёмкава Гарадка адбыліся жорсткія баі. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваны нацысцкай Германіяй.

3 8 жніўня 1959 года вёска ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце[4]. У верасні 1989 года на магіле Таццяны Зенчык, быў усталяваны помнік ахвярам рэ­прэсій сям’і Зенчык[5].

Насельніцтва

  • 1800 год — 141 жыхар, 12 двароў.
  • 1861 год — 368 жыхароў, 117 двароў[6].
  • 1897 год — 305 жыхароў, 53 двары.
  • 1999 год — 177 жыхароў.
  • 2000 год — 168 жыхароў, 73 двары.
  • 2001 год — 171 жыхар, 73 двары[6].
  • 2010 год — 193 жыхары.

Славутасці

Будынак касцёла да перабудовы, 2008 г.
  • Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (былы касцёл Ражства Дзевы Марыі і святога Станіслава)
  • Помнік ахвярам рэ­прэсій сям’і Зенчык. Помнік складаецца з трох вялікіх надмагільных камянёў і трох паліраваных гранітных пліт меншага памеру

Страчаная спадчына

  • Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі