Зялёнкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сястронкаўскі сельсавет)

Зялё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Зялёнка.

Зялёнкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПолацкі раён
Уключае21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтрЗялёнка
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)809
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сястронкаўскі (Сестранецкі) сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Сястронкі. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сястронкі[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Захарніцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Булаўкі, Вераб’і, Гендзікі, Гнілішча, Горбаткі, Жарцы, Капавішча, Коззі Горкі, Ламавіца і Маладзёжкі)[2]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёнка, сельсавет перайменаваны ў Зялёнкаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1189 чалавек[5], з іх 84,2 % — беларусы, 12,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 809 чалавек[7].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт:

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.