Сярэдні Захад

Сярэдні Захад ЗША (англ.: Midwestern United States, у ЗША прыняты тэрмін проста Сярэдні Захад, англ.: Midwest) — адзін з чатырох геаграфічных рэгіёнаў, на якія падраздзяляюцца ЗША ў адпаведнасці з Бюро перапісу ЗША.

Штаты Сярэдняга Захаду па вызначэнні Бюро перапісаў ЗША
Чатыры асноўных рэгіёна ЗША (выдзелены розным колерам), уключаючы дзевяць драбнейшых рэгіёнаў (выдзелена рознымі адценнямі).

Рэгіён складаецца з дванаццаці штатаў у цэнтральнай і паўночна-усходняй частцы ЗША: Ілінойс, Індыяна, Аёва, Канзас, Мічыган, Мінесота, Місуры, Небраска, Паўночная Дакота, Агая, Паўднёвая Дакота і Вісконсін[1].

Па стане на 1.7.2007, Бюро перапісу ацэньвае насельніцтва Сярэдняга Захаду ў 66 млн 388,8 тыс. чал., 22 % насельніцтвы краіны. Плошча Сярэдняга Захаду 2 млн 128 тыс. кв. км, 21,6 % плошчы ўсёй краіны.

На тэрыторыі Сярэдняга Захаду размешчаны Геаграфічны цэнтр ЗША і сярэдні пункт пражывання насельніцтва ЗША. Бюро перапісу ЗША падраздзяляе гэты рэгіён на Паўночна-Усходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША (фактычна гэта раён Вялікіх азёр) і Паўночна-Заходнія штаты Сярэдняга Захаду ЗША.

Найбуйнейшыя гарады і гарадскія акругі Сярэдняга Захаду

Чыкага — найбуйнейшы горад Сярэдняга Захаду
Дэтройт — аўтамабільная сталіца ЗША, другі па велічыні горад Сярэдняга Захаду. Від уначы з боку ракі Дэтройт з канадскага горада Віндзар

Найбуйнейшым горадам у рэгіёне з'яўляецца Чыкага, наступныя па велічыні — Дэтройт і Індыянапаліс.Самым старым горадам на Сярэднім Захадзе з'яўляецца Су Сент-Мэры, заснаваны французскімі місіянерамі і даследчыкамі ў 1668.

10 найбуйнейшых гарадоў Сярэдняга Захаду
МесцаГорадШтатКолькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)[2]
1ЧыкагаІлінойс2,896,016
2ДэтройтМічыган951,270
3ІндыянапалісІндыяна781,870
4КалумбусАгая711,470
5МілуокіВісконсін596,974
6КліўлендАгая478,403
7Канзас СіціМісуры441,545
8АмахаНебраска390,007
9МінеапалісМінесота382,618
10Сент-ЛуісМісуры348,149
Гарадская акруга (горад з прыгарадамі) (англ.: City area)
МесцаГарадская акругаШтаты, які ўваходзіць у гэту акругуКолькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)
1ЧыкагаІлінойс-Індыяна8,307,904
2ДэтройтМічыган3,903,377
3Мінеапаліс-Сент-ПолМінесота2,388,593
4Сент-ЛуісМісуры-Ілінойс2,077,662
5КліўлендАгая1,786,647
6ЦынцынаціАгая-Кентукі-Індыяна1,503,262
7Канзас-СіціМісуры-Канзас1,361,744
8МілуокіВісконсін1,308,913
9ІндыянапалісІндыяна1,287,919
10КалумбусАгая1,133,193
Гарадская агламерацыя (англ.: Metro area)
МесцаНазва гарадской агламерацыіШтаты, якія ўваходзяць у агламерацыюКолькасць насельніцтва
(перапіс 2000 г.)[3]
1Чыкагская агламерацыяІлінойс-Індыяна-Вісконсін9,098,316
2Дэтройтская агламерацыяМічыган4,452,557
3Агламерацыя Мінеапаліс — Сент-ПолМінесота-Вісконсін2,968,806
4Вялікі Сент-ЛуісМісуры-Ілінойс2,698,687
5Вялікі КліўлендАгая2,148,143
6Агламерацыя Цынцынаці-Паўночны КентукіАгая-Кентукі-Індыяна2,009,632
7Метраполія Канзас СіціМісуры-Канзас1,836,038
8Метраполія КалумбусАгая1,612,694
9Метраполія ІндыянапалісІндыяна1,525,104
10Агламерацыя Мілуокі-Расін-Вукеша (англ.: Milwaukee-Racine-Waukesha Metropolitan Area)Вісконсін1,500,741

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі