Сяргей Якаўлевіч Аземша

Сяргей Якаўлевіч Аземша (нар. 17 ліпеня 1974, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі.

Сяргей Якаўлевіч Аземша
Нараджэнне17 ліпеня 1974(1974-07-17) (49 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Біяграфія

Нарадзіўся 17 ліпеня 1974 года ў Рэчыцы Гомельскай вобласці. Бацька — Якаў Кірылавіч Аземша (нар. 21.10.1933), заслужаны юрыст БССР[1].

У 1996 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З 1995 па 1996 год працаваў у пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.

З 1996 па 1999 год быў аспірантам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1997 па 2000 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.

19 мая 2016 года прызначаны намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

Сям’я

  • Сястра — Таццяна Якаўлеўна Аземша, суддзя Гомельскага абласнога суда[1][3]

Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін

31 жніўня 2020 года Аземша быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[4].

6 лістапада 2020 года Аземша як намеснік старшыні Следчага камітэта быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, як адказны за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[5]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Аземшу ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10].

9 жніўня 2021 года Аземша трапіў і ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].

Крыніцы