Сяргей Уладзіміравіч Ражок

украінскі футбаліст

Сяргей Ражок (25 красавіка 1985, Рыпкы, Чарнігаўская вобласць — 24 студзеня 2024) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Ражок
Агульная інфармацыя
Поўнае імяСяргей Уладзіміравіч Ражок
Нарадзіўся25 красавіка 1985(1985-04-25)[1][2]
Памёр23 студзеня 2024(2024-01-23)[4] (38 гадоў)
Пахаванне
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства Украіна
Рост185 см
Вага80 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2006 Украіна Дынама (Кіеў)0 (0)
2001—2004   Украіна Дынама-3 (Кіеў)36 (11)
2002—2004   Украіна Дынама-2 (Кіеў)57 (2)
2005   Украіна Таўрыя (Сімферопаль)1 (0)
2005   Украіна Закарпацце (Ужгарад)10 (0)
2006   Украіна ЦСКА (Кіеў)32 (4)
2007 Украіна Харкаў7 (0)
2007 Украіна ЦСКА (Кіеў)17 (0)
2008 Украіна Дзясна (Чарнігаў)2 (0)
2008—2010 Украіна Абалонь (Кіеў)53 (10)
2010—2011 Украіна Крыўбас (Крывы Рог)20 (0)
2011 Украіна Чарнаморац (Адэса)1 (0)
2012—2013 Беларусь Мінск51 (4)
2014 Украіна Зорка (Кіраваград)14 (0)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск)24 (8)
2016 Беларусь Нёман (Гродна)10 (0)
2017 Беларусь Віцебск8 (0)
2017 Беларусь Гомель13 (1)
2018 Беларусь Смалявічы22 (0)
2019 Украіна Межыгір’я (Наві Пэтрыўці)2 (0)
2019—2022 Украіна Джуніярс (Шпыцькы)
2022 Украіна Штурм (Іванкіў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2002Украіна Украіна (да 17)8 (0)
2003—2005Украіна Украіна (да 21)13 (2)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Выхаванец школы горада Славуціч, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама».

Гуляў за юнацкую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 у складзе моладзевай зборнай Украіны удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Нідэрландах.

Пасля гуляў за розныя клубы Украіны, галоўным чынам у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Гуляў пераважна на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].

У студзені 2013 года вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад кіраваградскай «Зоркі»[6]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[7] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2015. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, таксама з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2015.

У пачатку 2016 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», але з-за траўмы не згуляў ніводнага матча. У ліпені 2016 года, аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў бабруйскі клуб і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў, у маі стаў з’яўляцца на полі, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[10].

У жніўні 2017 года стаў іграком «Гомеля»[11], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся ў складзе дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[13]. У сезоне 2018 быў асноўным іграком каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў каманду[14].

У першай палове 2019 года выступаў за аматарскі клуб «Межыгір’я» з вёскі Наві Пэтрыўці ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці, пасля перабраўся ў «Джуніярс» (Шпыцькы). З 2022 года стаў выступаць за «Штурм» з Іванківа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў ва ўзброеныя сілы і браў удзел у баявых дзеяннях, загінуў.

Спартыўныя дасягненні

  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
  • У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Заўвагі

  • FootballFacts.ru
  • а б https://slavutych.info/news/novosti_slavuticha_i_regiona/24378-cornii-den-dlia-slavutica-zaginuv-geroi-sergii-rozok.html
  • Рожок покинул «Минск»(недаступная спасылка)
  • Сергей Рожок пополнил состав «Звезды»
  • На просмотре в "Белшине" находится Сергей Рожок
  • Сергей Рожок официально стал игроком "Немана"
  • Сергей Рожок подписал контракт с "Витебском"
  • Сергей Рожок расстался в "Витебском"
  • Сергей Рожок стал игроком "Гомеля"
  • Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
  • Сергей Рожок стал игроком "Смолевичей"
  • Поляков в “Урале”, Милунович в “Црвене”(недаступная спасылка)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці