Сяргей Піліпавіч Нікалаеў

Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (13 ліпеня 1889, Масква — 26 чэрвеня 1973) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст РСФСР (1932). Народны мастак Беларускай ССР (1949). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1950)[1].

Сяргей Піліпавіч Нікалаеў
Дата нараджэння13 ліпеня 1889(1889-07-13)
Месца нараджэнняМасква, Расійская імперыя
Дата смерці26 чэрвеня 1973(1973-06-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг СССР СССР
Род дзейнасцімастак
Месца працы
Жанрсцэнаграфія
ВучобаСтроганаўскае мастацкае вучылішча (1912)
УплыўКанстанцін Каровін[ru]
УзнагародыСталінская прэмія (1950),
Заслужаны артыст РСФСР (1932),
Народны мастак БССР (1949)

Біяграфія

Скончыў у 1912 годзе Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча[ru] ў Маскве, вучань Канстанціна Каровіна. У 19101917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 19381959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» Артура Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнага дойлідства і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) Анатоля Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Яўгена Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) Васіля Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі ўласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) Мікалая Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) Пятра Чайкоўскага, «Дуброўскі» Эдуарда Напраўніка[ru] (1948), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» Міхаіла Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Пятра Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Цэзара Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Джакама Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Джузэпэ Вердзі, «Фаўст» Шарля Гуно (1950), «Эсмеральда» Цэзара Пуні, «Ціхі Дон  (руск.)» Івана Дзяржынскага, «Марозка» Міхаіла Красева[ru] (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Джузэпэ Вердзі.

Зноскі

Літаратура