Сяргей Міхайлавіч Ясінскі

беларускі футбаліст і трэнер

Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер.

Футбол
Сяргей Ясінскі
Поўнае імяСяргей Міхайлавіч Ясінскі
Нарадзіўся7 студзеня 1965(1965-01-07) (59 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1983Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск)19 (0)
1984Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Праца (Маладзечна)
1985Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дзвіна (Віцебск30 (1)
1986Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск)0 (0)
1987—1988Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск)60 (3)
1989Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКБ (Віцебск)? (7)
1990—1992Польшча Ягелонія (Беласток)
1992—1993Беларусь Лакаматыў (Віцебск)52 (13)
1994Беларусь Тарпеда (Магілёў)34 (3)
1995Беларусь Дзвіна (Віцебск)23 (2)
1995—1996Ізраіль Шымшон (Тэль-Авіў)
1996Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск)29 (6)
1996Беларусь Энергетык (Новалукомль)3 (0)
1997Венгрыя Штадлер (Акаста)17 (4)
1997—1998Беларусь Дынама-Энергагаз (Віцебск)
1999—2000Беларусь Азярцы (Глыбокае)38 (9)
Трэнерская кар’ера
2000Беларусь Азярцы (Глыбокае)гул. тр.
2003—2005Беларусь Лакаматыў (Віцебск)трэнер
2005—2006Беларусь Віцебск
2006Беларусь Орша-Белаўтасервіс
2007Беларусь Гомельтрэнер
2007—2008Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2008—2009Беларусь Славія (Мазыр)
2009Малдова Ціраспальтрэнер
2010Казахстан Ардабасы (Шымкент)трэнер
2011—2014Беларусь ПМЦ (Паставы)
2015Беларусь Віцебскдубль
2015—2020Беларусь Віцебск
2020—2023Беларусь Беларусь (да 21)
2022Беларусь Віцебск

Кар’ера футбаліста

Большую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.

Кар’ера трэнера

Скончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.

У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[3], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4] і пазней зацверджаны на пасадзе.

11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[5] і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[6]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[7].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Віцебска», захаваўшы пасаду ў моладзевай зборнай[8]. Па выніках сезона 2022 віцебская каманда заняла 15-е месца і выбыла ў Першую лігу, пасля чаго Ясінскі пакінуў клуб і сканцэнтраваўся на моладзевай зборнай. Пакінуў моладзевую зборную ў лістападзе 2023 года[9].

Крыніцы

  • Дмитрий Косенок назначен заместителем директора по спортивной работе ФК «Витебск» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by.
  • Ясинский назначен исполняющим обязанности главного тренера «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
  • Сергей Михайлович Ясинский покидает клуб! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.
  • Сергей Михайлович Ясинский станет главным тренером молодёжной сборной! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Віцебска» (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 25 снежня 2020.
  • Футбол. Сергей Ясинский официально возглавил молодежную сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  • Ясинский сменил Чернухина на посту главного тренера "Витебска" (руск.). football.by (16 жніўня 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  • Сергей Ясинский покинул молодежную сборную Беларуси (руск.). football.by (28 лістапада 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці