Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі

беларускі дзяржаўны дзеяч

Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. 3 студзеня 1969) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (з 2013). Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі
Нараджэнне3 студзеня 1969(1969-01-03) (55 гадоў)
Імя пры нараджэнніСяргей Аляксеевіч Каліноўскі
Адукацыя
Прыналежнасцьрэжым Лукашэнкі

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1969 года.

У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі[2], прайшоў шлях ад стажора народнага суддзі ў Баранавічах і Кобрыне да суддзі Кобрынскага суда[3]. Са жніўня 2005 па 11 сакавіка 2021 года[4] працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь з 18 кастрычніка 2013 года[5].

12 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[4]. Курыруе пытанні каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[7][8].

2 кастрычніка 2020 года Сяргей Каліноўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза[9][10][11]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12]. Акрамя таго, Каліноўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13][14], Канада[15], Швейцарыя[16][17][18].

21 чэрвеня 2021 года Сяргей Каліноўскі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[19][20].

Зноскі