Сяргей Аляксандравіч Жданок

Сяргей Аляксандравіч Жданок (нар. 20 студзеня 1953, Мінск) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Сяргей Аляксандравіч Жданок
Дата нараджэння20 студзеня 1953(1953-01-20) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціфізік
Навуковая сферафізіка і хімія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар фізіка-матэматычных навук[1] (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1953 года ў Мінску.

У 1976 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. З 1979 года — інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 года — загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У 2002—2004 гадах — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2004 года — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. У 2005—2009 гадах — дырэктар Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У цяперашні час — старшыня навукова-тэхнічнага савета навукова-вытворчага прадпрыемства «Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі».

Навуковыя працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных прыкладанняў. Заклаў тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцяў газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў у 1980 годзе эфект «звышраўнаважнай» іанізацыі малекулярных газаў, які быў пасля знойдзены эксперыментальна ў ЗША. Стварыў аналітычную тэорыю малекулярных СА-лазераў, якая легла ў аснову распрацоўкі ў СССР магутных квантавых генератараў, якія маюць высокія значэнні каэфіцыента карыснага дзеяння. Распрацаваныя ім падыходы да аналізу працэсаў гарэння ў порыстых сістэмах прывялі да стварэння новага класа ачышчальных прылад, радыяцыйных награвальнікаў і хімічных рэактараў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены сінтэз вугляродных нанатрубак у нераўнаважных умовах, што важна для вытворчасці і прымянення вугляродных нанаструктураваных матэрыялаў (нанаэлектроніка, будаўнічыя і канструкцыйныя матэрыялы, біямедыцына).

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплекса і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
  • медаль Францыска Скарыны (2002).

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці