Сялецкі сельсавет (Мсціслаўскі раён)
Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сялец.
Сялецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Уваходзіць у | Мсціслаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сялец |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 лістапада 2017 |
Насельніцтва (2009) | 866 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дудчыцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна (Мсціслаўскі раён). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сялец, сельсавет перайменаваны ў Сялецкі[1]. 20 лістапада 2013 года ў склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)[2]. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснагорскага сельсавета[3].
Населеныя пункты
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў:
- Беразуйкі — вёска
- Вароўскага — вёска
- Дудчыцы — вёска
- Каленькава — вёска
- Колтава — вёска
- Ластрыгіна — вёска
- Слёзкі — вёска
- Сялец — аграгарадок
- Цяляткава — вёска
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) складала 866 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — армяне[5].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.