Сырэць (станцыя метро)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Сырэцка-Пячэрскай лініі

Сырэ́ць[1][2] (укр.: Сире́ць, ) — 43-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Сырэцка-Пячэрскай лініі, размешчана пасля станцыі Дарагажычы. Адкрыта 14 кастрычніка 2004 году. Назва — ад гістарычнай мясцовасці горада.

«Сырэць»
укр.: Сирець
Сырэцка-Пячэрская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця14 кастрычніка 2004 года
Праектная назваСырэцкая
РаёнШаўчэнкаўскі
АкругаСырэць
Тып платформаўастраўная
Даўжыня платформаў, м102,0 м
УзведзенаКіеўметрабуд
Выхад да вуліцСтэцэнка, Ціраспальская
Час адкрыцця5:55
Код станцыі310
Суседнія станцыіДарагажычы і Мастыцкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць 
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да станцыі Хрэшчатык
Службовая галінка да станцыі Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Звірынэцька
Выдубычы     +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал 
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Канструкцыя

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі.

Апісанне

Пры стварэнні архітэктурнага вобраза станцыі аўтары выкарысталі шэраг прыёмаў, нетыповых для папярэдніх кіеўскіх пілонных станцый. Карнізы над пілонамі былі развіты і пакрыты перфараванымі металічнымі пласцінамі з асвятленнем. Пілоны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам са стужкамі з квадратнай чырвонай смальты розных адценняў, якая ўзмацняе візуальны кантраст з падлогай, выкананай са светла-шэрага паліраванага граніту і габра. У месцах прымыкання пілонаў да падлогі зроблены пераход з лякальных гранітных дэталяў.

Вось цэнтральнай залы выдзелена дзвюма светлавымі вертыкалямі, створанымі калонамі з нержавеючай сталі ў тарцы на фоне вялікага пано са смальты. З процілеглага боку цэнтральнай залы ў эскалатарны нахіл накіраваны зенітныя ліхтары наземнага вестыбюля.

Маецца адзін наземны вестыбюль, злучаны са станцыяй чатырохстужачнымі аднамаршавымі эскалатарамі вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода.

Першы паверх вестыбюля займае пасажырская зона з касамі, на другім размешчаны тэхналагічныя памяшканні метрапалітэна. Паблізу станцыі размешчана аднайменная чыгуначная платформа прыгарадных цягнікоў і Сырэцкі лесапарк.

Недахопы станцыі

Адна з праблем — няўдалае размяшчэнне станцыі. Вакол выхаду з метро амаль няма жылых дамоў, затое ёсць вялікі, непапулярны сярод кіяўлян дэндрапарк. Побач са станцыяй размешчаны прыпынак гарадской электрычкі Сырэць.

Фотаздымкі

Рэжым працы

Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:

  • ст. «Чырвоны хутар» — 06:00

Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:

  • ст. «Чырвоны хутар» — 23:52

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі