Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة‎‎) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі
араб. الجيش السعودي‎‎
Эмблема СВ КСА.
Гады існавання1745наш час
Краіна Саудаўская Аравія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі
Тыпсухапутныя войскі
Складаецца з
Колькасць75 000 чалавек (станам на 2021 год[1])
Войны#Удзел ва ўзброеных канфліктах
Удзел у
Знакі адрознення
Сайтrslf.gov.sa (ар.)(англ.)

Гісторыя

Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.

Удзел ва ўзброеных канфліктах

Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:

Структура

Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].

Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].

Бранятанкавыя войскі

  • 4-я бранятанкавая брыгада
  • 6-я бранятанкавая брыгада
  • 7-я бранятанкавая брыгада
  • 8-я бранятанкавая брыгада
  • 10-я бранятанкавая брыгада
  • 12-я бранятанкавая брыгада

Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].

Механізаваныя войскі

  • 11-я механізаваная брыгада
  • 12-я механізаваная брыгада
  • 13-я механізаваная брыгада
  • 14-я механізаваная брыгада
  • 20-я механізаваная брыгада

Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, а таксама некалькі мінамётаў[4].

Пяхота

  • 16-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 17-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 18-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 19-я матарызаваная пяхотная брыгада

Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].

Паветрана-дэсантныя падраздзяленні і спецыяльныя сілавыя структуры

  • 1-я паветрана-дэсантная брыгада
    • 4-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 5-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 64-я брыгада спецыяльнага прызначэння

Паветрана-дэсантная брыгада месціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].

Артылерыя

  • 14-ы артылерыйскі батальён
  • 15-ы артылерыйскі батальён
  • Батальён 18-га ракетнага дывізіёна

Узбраенне і ваенная тэхніка

Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:

Танкі
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
M1 Abrams ЗШАM1A2S і М1А2422[5]
M60 Patton ЗШАM60A3390[6]
AMX-30 ФранцыяAMX-30SA250
Баявыя машыны пяхоты
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
M2 Bradley ЗШАM2A2400[7]
AMX-10P Францыя293[6]
Бронетранспарцёры
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
Al-Masmak Саудаўская Аравія5 331[8]
M113 ЗШАрозныя мадыфікацыі3 112[7]
Panhard M3 Францыя
Саудаўская Аравія
различные модификации150[9]
Бронеаўтамабілі
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
HMMWV ЗШАрозныя мадыфікацыі1500
Oshkosh M-ATV ЗШАрозныя мадыфікацыі1679[10]
URO VAMTAC Іспанія30[11]
Дзідгоры Медэвак Грузіямедыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1более 100
Артылерыя
НазваКраінаКласіфікацыяКолькасць
M270 MLRS ЗШАРСЗА50
Astros II БразіліяРСЗА72
PLZ-45 КітайСАУ54[12]
М109 ЗШАСАУ600[13]
AMX-30 AuF.1 ФранцыяСАУ51
M198 ЗШАбуксаваная гаўбіца144
FH70 Вялікабрытаніябуксаваная гаўбіца40
М114 ЗШАгаўбіца534
М102 ЗШАбуксаваная гаўбіца300[7]
М101 ЗШАгаўбіца800

Зноскі

Спасылкі