Стыкс (спадарожнік)

Стыкс (Styx; раней: S/2012 (134340) 1, па старой сістэме: S/2012 P 1, неафіцыйна: P5) — пяты, самы маленькі, натуральны спадарожнік Плутона. Ён быў адкрыты Маркам Шоўалтэрам на 9 здымках, зробленых тэлескопам імя Хабла 26, 27 і 29 чэрвеня і 7 і 9 ліпеня 2012 года.

S/2012 (134340) 1
спадарожнік Плутона
Гісторыя адкрыцця
ПершаадкрывальнікМарк Шоўалтэр
Дата адкрыцця26 чэрвеня 2012
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось42 000 км
Эксцэнтрысітэт≈ 0
Перыяд абарачэння19 сут
Нахіл арбіты≈ 0°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр10—25 км
Сярэдні радыус5—12,5 км
Маса7 500 000 000 000 000 кг

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр P5 складае ад 10 да 25 км. Гэтыя лічбы выводзяцца зыходзячы з ацэнкі альбеда спадарожніка ад 0,35 і 0,04[1].

Арбітальныя характарыстыкі

S/2012 (134340) 1 абарачаецца вакол Плутона паміж арбітамі Харона і Нікты. Вялікая паўвось яго арбіты складае 42±2 тыс. км. Перыяд абарачэння вакол Плутона складае каля 19 сутак, гэта значыць ён знаходзіцца ў рэзанансе 1:3 з Харонам.

Назва

Пасля адкрыцця спадарожніку было дана часавае абазначэнне S/2012 (134340) 1 у адпаведнасці з наменклатурай астранамічных аб’ектаў.

У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце Маркам Шоўалтэрам, які ўзначальваў групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, перамаглі варыянты «Вулкан» і «Кербер»[2]. Аднак 2 ліпеня 2013 года аб’екту было афіцыйна прысвоена імя Стыкс, паколькі Вулкан не меў прамога дачынення да царства мёртвых[3][4].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі