Струг
Струг[1], ско́бля[2][3][4] — старажытны цяслярскі, сталярны, бандарны і кушнерскі інструмент. Таксама агульная назва сталярных інструментаў (зензубель, гэбель, фальцгэбель, фуганак, рубанак, шпунтубель і інш.)[5].
Скоблі вядомы з эпохі палеаліту[2]. У каменным і бронзавых вяках гэта была пласцінка з крэменю, з выгнутым краем. У жалезным веку іх сталі вырабляць з жалеза. Шырока скоблі выкарыстоўваліся ў X—XIII стагоддзях[2]. Іх канструкцыя практычна не змянялася на працягу вякоў і дажыла да сучаснасці.
Стругі (скоблі) бываюць з прамым або выгнутым лязом. Ручкі струга могуць быць пастаўлены паралельна або асіметрычна. Выкарыстоўваюцца пры вырабе клёпак бочак, абручоў, падрэзкі краёў, зняцця кары з драўніны, першаснай апрацоўкі драўняных вырабаў, апрацоўкі скур і інш.
Асобны від скоблі — спецыяльны інструмент для выканання больш складанай працы, у якога металічнае завостранае лязо сагнута ў кола, а абодва канцы замацаваны ў адной ручцы[2].
Крыніцы
Літаратура
- Струг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сагановіч Г. М. Ско́бля // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 323—324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Струг // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Беловинский Л. В. Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4. (руск.)
- Суднік М. Р., Крыўко М. Н. Скобля // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. — ISBN 985-11-0234-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Струг
- Струг, или скобель // Краеведческий музей Уватского муниципального района «Легенды седого Иртыша» (руск.) (Праверана 4 чэрвеня 2023)