Стасіс Лазарайціс Малодшы

Стасіс Лазарайціс (літ.: Stasys Lozoraitis; 2 жніўня 1924, Берлін, Германія — 13 чэрвеня 1994, Вашынгтон, ЗША) — літоўскі дыпламат і палітычны дзеяч. Пасол Літвы у ЗША (1991—1993) і Італіі (1993—1994).

Стасіс Лазарайціс
літ.: Stasys Lozoraitis
Сцяг Пасол Літвы ў Італіі
1993 — 1994
ПапярэднікПасада заснавана
Стасіс Лазарайціс Старэйшы
(да 1940 года)
ПераемнікРаманас Пагадзяліс  (літ.)
Сцяг Пасол Літвы ў ЗША
1991 — 1993
ПапярэднікПасада заснавана
Павілас Жадзяйкіс  (англ.)
(да 1940 года)
ПераемнікАльфонсас Эйдзінтас  (англ.)
Нараджэнне2 жніўня 1924(1924-08-02)
Смерць13 чэрвеня 1994(1994-06-13) (69 гадоў)
Месца пахаванняПятрашунскія могілкі, Каўнас, Літва
БацькаСтасіс Лазарайціс Старэйшы
МаціВінцэнта Матулайціце-Лазарайціене  (літ.)
ЖонкаДаніэла д’Эрколе
Веравызнаннекаталіцтва
АдукацыяРымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца
Дзейнасцьдыпламат
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Медаль Памяці 13 студзеня
Медаль Памяці 13 студзеня

Сын міністра замежных спраў Літвы (1934—1938), дыпламата Стасіса Лазарайціса Старэйшага, Лазарайціс Малодшы з юначых гадоў дапамагаў яму ў арганізацыі дзейнасці Літоўскай дыпламатычнай службы ў выгнанні, ЛДС  (літ.) у Ватыкане, у 1983 годзе перабраўся ў літоўскую дыпламатычную місію ў Вашынгтоне, а ў 1987 годзе — узначаліў ЛДС. Пасля здабыцця Літвой незалежнасці Лазарайціс быў прызначаны паслом краіны ў ЗША. У канцы 1992 года правыя і цэнтрысцкія палітычныя сілы Літвы ініцыявалі вылучэнне Лазарайціса на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года ў Літве Лазарайціс супрацьстаяў Альгірдасу Бразаўскасу і пацярпеў паражэнне, атрымаўшы 38,28 % галасоў выбаршчыкаў. Неўзабаве пасля паражэння ў выбарах, у маі 1993 года, Лазарайціс быў пераведзены з Вашынгтона ў Рым, а яшчэ праз год сканаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі