Стайкі (Баранавіцкі раён)
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Вёска Стайкі
| ||||||||||||||||||||
Ста́йкі[1][2] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Насельніцтва 551 жыхар, 219 гаспадарак (2005).
Размешчана за 23 км на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, за 225 км ад Брэста[3].
На пачатку XX стагоддзя маёнтак у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Стайкаўскага сельсавета[4].
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 35 вяскоўцаў.
Да Стаек далучаны суседнія вёскі Ламаты, Зараўе, Некрашы.
З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[5], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета[6].
Працуюць калгасная сядзіба, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Стайкі (Баранавіцкі раён) на Вікісховішчы |
Цэнтр | |
---|---|
Пасёлкі | |
Вёскі | Антанова · Вялікая Каўпеніца · Гацішча · Дамашэвічы · Завоссе · Загор'е · Заполле · Круглікі · Малая Каўпеніца · Мелехавічы · Міхнаўшчына · Мядзеневічы · Навікі · Новы Свет · Новыя Войкавічы · Палянічыцы · Стайкі · Старыя Войкавічы · Судары · Торчыцы · Цюкантавічы |