Стайкаўскі сельсавет (Кіраўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ста́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Стайкі.

Стайкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уКіраўскі раён
Уключае16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрСтайкі
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)747
Плошча
  • 58,48 км²
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў6

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Падсёльскага і Чыгірынкаўскага сельсаветаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 981 чалавек[2], з іх 94,2 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 747 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.