Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).

Футбол
Футбол
Чэмпіянат свету па футболе


FIFA World Cup

Сучасны трафей чэмпіянату свету «Кубак свету ФІФА», які выкарыстоўваецца з 1974 года.
 
Арганізацыя:ФІФА
Заснаваны:1930
Рэгіён:міжнародны
Кол-ць каманд:204 (кваліфікацыя)
32 (асноўная стадыя)
Дзеючы чэмпіён:Аргенціна Аргенціна (3-і тытул)
Найбольш тытулаваная:Бразілія Бразілія (5 тытулаў)
Бягучы турнір
2022

Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2].

У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5].

У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.

Месцы правядзення

11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.

Месцы правядзення фінальных матчаў чэмпіянатаў свету.

Спіс фіналаў

Каманда перамагла ў дадатковы час.
Каманда перамагла ў серыі пенальці.

Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.

ГодПераможцыЛік[2]ФіналістыСуддзяМесца правядзенняСтадыёнНаведвальнасць
1930Уругвай 4:2[6][7] Аргенціна Жан Лангенус Мантэвідэа, УругвайЭстадыа Сентэнарыа80 000
Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90)Пеўселье (20), Стабіле (37)
1934Італія 2:1[заўв 3][8][9] Чэхаславакія Іван Эклінд Рым, ІталіяНацыянале ПНФ50 000
Орсі (81), Ск'явіа (95)Пуч (76)
1938Італія 4:2[10][11] Венгрыя Жорж Капдэвіль Парыж, ФранцыяІў дзю Мануар45 000
Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82)Ціткаш (8), Шарошы (70)
1950Уругвай 2:1[заўв 4][12][13] Бразілія Джордж Рыдэр Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана174 000
Ск’яфіна (66), Гіджа (79)Фрыясу (47)
1954ФРГ 3:2[14][15] Венгрыя Уільям Лінг Берн, ШвейцарыяВанкдорф60 000
Морлак (10), Ран (18), Ран (84)Пушкаш (6), Цібар (8)
1958Бразілія 5:2[16][17] Швецыя Марыс Гіг Сольна, ШвецыяРосунда51 800
Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90)Лідхальм (4), Сімансан (80)
1962Бразілія 3:1[18][19] Чэхаславакія Мікалай Латышаў Сант’яга, ЧыліНацыянальны стадыён69 000
Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78)Масапуст (15)
1966Англія 4:2[заўв 5][20][21] ФРГ Готфрыд Дайнст Лондан, АнгліяУэмблі93 000
Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120)Галер (12), Вебер (90)
1970Бразілія 4:1[22][23] Італія Рудольф Глокнер Мехіка, МексікаАцтэка107 412
Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86)Банінсенья (37)
1974ФРГ 2:1[24][25] Нідэрланды Джон Тэйлар Мюнхен, ФРГАлімпійскі стадыён75 200
Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44)Нескенс (2 пен.)
1978Аргенціна 3:1[заўв 6][26][27] Нідэрланды Серджыа Ганела Буэнас-Айрэс, АргенцінаМанументаль Рывер Плэйт71 483
Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115)Нанінга (82)
1982Італія 3:1[28][29] ФРГ Арналду Каэлью Мадрыд, ІспаніяСант’яга Бернабеу90 000
Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80)Брайтнер (83)
1986Аргенціна 3:2[30][31] ФРГ Рамуальда Арпі Філью Мехіка, МексікаАцтэка114 600
Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84)Руменігэ (74), Фёлер (81)
1990ФРГ 1:0[32][33] Аргенціна Эдгарда Кадэзаль Мендэз Рым, ІталіяСтадыа Алімпіка73 603
Брэмэ (85 пен.)
1994Бразілія 0:0 (3:2 пен.)[34][35] Італія Сандар Пуль Пасадэна, Каліфорнія, ЗШАРоўз-Боўл94 194

1998Францыя 3:0[36][37] Бразілія Саід Белкуола Сен-Дэні, ФранцыяСтад дэ Франс80 000
Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90)
2002Бразілія 2:0[38][39] Германія П’ерлуіджы Каліна Якагама, ЯпоніяМіжнародны стадыён Якагамы69 029
Раналду (67), Раналду (79)
2006Італія 1:1 (5:3 пен.)[заўв 7][40][41] Францыя Гарацыа Элізонда Берлін, ГерманіяАлімпійскі стадыён69 000
Матэрацы (19)Зідан (7 пен.)
2010Іспанія 1:0[заўв 8][42][43] Нідэрланды Говард Уэб Яганэсбург, ПАРСокер Сіці84 490
Іньеста (116)
2014Германія 1:0[заўв 9][44][45] Аргенціна Нікола Рыцолі Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана74 738
Гёцэ (113)
2018Францыя 4:2[46][47] Харватыя Нестар Пітана Масква, РасіяЛужнікі78 011
Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65)Перышыч (28), Манджукіч (69)
2022Аргенціна 3:3 (4:2 пен.)[заўв 10] Францыя Шыман Марціняк Лусаіл, КатарНацыянальны стадыён Лусаіл88 966
Месі (23 пен.), Дзі Марыя (36), Месі (108)Мбапэ (80 пен.), Мбапэ (81), Мбапэ (118 пен.)

Статыстыка паводле краін

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II узнагароджвае капітана зборнай Англіі Бобі Мура чэмпіёнскім кубкам, 1966 год.
Немцы Вольфганг Оверат і аўтар пераможнага голу Герд Мюлер святкуюць перамогу на чэмпіянаце, 1974 год.
Прэзідэнт Італіі Сандра Перціні, капітан зборнай Дзіна Дзоф, Франка Каўзіа і трэнер Вінчэнца Беарзот на шляху з Мадрыда ў Рым. На стале кубак чэмпіёнаў свету. 1982 год.
Капітан зборнай Аргенціны і найлепшы футбаліст чэмпіянату свету Дыега Марадона, 1986 год.
Міністр моладзі і спорту Італіі Джавана Меландры, прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана, капітан зборнай Фабіа Канавара і трэнер Марчэла Ліпі пасля перамогі зборнай на чэмпіянаце, 2006 год.
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на чэмпіянаце свету, 2010 год.
Футбалісты зборнай Германіі з чэмпіёнскім кубкам, 2014 год.
Зборная Францыі з чэмпіёнскім кубкам, 2018 год.
КамандаПФКФВыйграныя турнірыФіналы
Бразілія5271958, 1962, 1970, 1994, 20021950, 1998
Германія4481954, 1974, 1990, 20141966, 1982, 1986, 2002
Італія4261934, 1938, 1982, 20061970, 1994
Аргенціна3361978, 1986, 20221930, 1990, 2014
Францыя2241998, 20182006, 2022
Уругвай2021930, 1950
Англія1011966
Іспанія1012010
Нідэрланды0331974, 1978, 2010
Чэхаславакія0221934, 1962
Венгрыя0221938, 1954
Харватыя0112018
Швецыя0111958

Статыстыка паводле канфедэрацый

КанфедэрацыяПерамогіФіналыУсягоКПАКФ
УЕФА12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018)17 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018, 2022)29510
КАНМЕБОЛ10 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002, 2022)5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014)1533

Аўтары галоў

У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.

ФутбалістКГЧэмпіянаты
Кіліян Мбапэ42018 (1), 2022 (3)
Вава31958 (2), 1962 (1)
Пеле31958 (2), 1970 (1)
Джэфры Херст31966 (3)
Зінедзін Зідан31998 (2), 2006 (1)
Паўль Брайтнер21974 (1), 1982 (1)
Джына Калаусі21938 (2)
Сільвіа Піёла21938 (2)
Гельмут Ран21954 (2)
Марыа Кемпес21978 (2)
Раналду22002 (2)
Ліянель Месі22022 (2)
Пабла Дарада11930
Хасэ Педра Сеа11930
Сантас Ірыяртэ11930
Эктар Кастра11930
Карлас Пеўселье11930
Гільерма Стабіле11930
Раймунда Орсі11934
Анджэла Ск’явіа11934
Антанін Пуч11934
Пал Ціткаш11938
Дзьёрдзь Шарошы11938
Хуан Альберта Ск’яфіна11950
Альсідэс Гіджа11950
Фрыясу11950
Макс Морлак11954
Ферэнц Пушкаш11954
Золтан Цібар11954
Марыу Загалу11958
Нільс Лідхальм11958
Агнэ Сімансан11958
Амарылду11962
Зіту11962
Ёзэф Масапуст11962
Марцін Пітэрс11966
Гельмут Галер11966
Вольфганг Вебер11966
Жэрсан11970
Жайрзінью11970
Карлус Алберту11970
Раберта Банінсенья11970
Герд Мюлер11974
Ёган Нескенс11974
Даніэль Бертоні11978
Дзік Нанінга11978
Паала Росі11982
Марка Тардэлі11982
Алесандра Альтабелі11982
Хасэ Луіс Браўн11986
Хорхэ Вальдана11986
Хорхэ Буручага11986
Карл-Хайнц Руменігэ11986
Рудзі Фёлер11986
Андрэас Брэмэ11990
Эмануэль Пеці11998
Марка Матэрацы12006
Андрэс Іньеста12010
Марыа Гёцэ12014
Антуан Грызман12018
Поль Пагба12018
Марыа Манджукіч12018
Іван Перышыч12018
Анхель Дзі Марыя12022

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі