Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.

Нобелеўская прэмія міру лічыцца найбольш спрэчнай сярод Нобелеўскіх прэмій і многія з лаўрэатаў падвяргаліся шырокай крытыцы[6][7]. У 1961 годзе Даг Хамаршэльд памёр за некалькі месяцаў да абвяшчэння сваёй перамогі, пасля чаго ў правілы былі ўнесены праўкі, каб пазбегнуць іншых пасмяротных узнагарод у будучыні[8]. У 1973 годзе Ле Дык Тхо адмовіўся ад прэміі, бо «быў не ў стане атрымаць узнагароду», спасылаючыся на сітуацыю ў В’етнаме, якая і стала прычынай яго перамогі[9]. Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа тройчы атрымліваў прэміі ў 1917, 1944 і 1963 гадах, а Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў двойчы — у 1954 і 1981 гадах, але ніводная асоба не атрымлівала Нобелеўскую прэмію міру больш за адзін раз[9]. Лайнус Полінг атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і Нобелеўскую прэмію міру ў 1962 годзе[9]. З 1901 года Нобелеўская прэмія міру не прысуджалася 19 разоў, больш, чым любая іншая з Нобелеўскіх узнагарод: у 1914, 1915, 1916, 1918, 1923, 1924, 1928, 1932, 1939, 1940, 1941, 1942, 1943, 1948, 1955, 1956, 1966, 1967 і 1972 гадах. Па стане на 2021 год прэмію атрымлівалі 25 арганізацый і 109 асоб, з якіх 18 былі жанчынамі (больш, чым у любой з іншых Нобелеўскіх прэмій)[10]. У 2014 годзе пакістанская актывістка Малала Юсуфзай стала самай маладой з усіх лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій ва ўсіх катэгорыях, атрымаўшы ўзнагароду ў 17 гадоў, а самым узроставым быў лаўрэат 1995 года Джозеф Ротблат, якому на момант прысуджэння было 87 гадоў[9].

Лаўрэаты


1901—19101911—19201921—19301931—19401941—19501951—19601961—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—2020з 2021


1901—1910

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1901 Жан Анры Дзюнан
(1828—1910)
 ШвейцарыяЗа яго ролю ў стварэнні Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа[11].
Фрэдэрык Пасі
(1822—1912)
ФранцыяЗа тое, што ён з’яўляецца адным з галоўных заснавальнікаў Міжпарламенцкага саюза, а таксама галоўным арганізатарам першага З’езда ўсеагульнага міру[11].
1902 Элі Дзюкамен
(1833—1906)
 ШвейцарыяЗа яго ролю першага ганаровага сакратара Міжнароднага бюро міру[12].
Шарль Альбер Гоба
(1843—1914)
 ШвейцарыяЗа яго ролю першага генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза[12].
1903 Уільям Рэндал Крымер
(1828—1908)
ВялікабрытаніяЗа яго ролю «першага бацькі» Міжпарламенцкага саюза[13].
1904 Інстытут міжнароднага права БельгіяЗа яго намаганні ў якасці неафіцыйнага органа сфармуляваць агульныя прынцыпы міжнароднага права[14].
1905 Берта фон Зутнер
(1843—1914)
Аўстра-ВенгрыяЗа напісанне «Складзіце сваю зброю» і ўнясенне ўкладу ў стварэнне прэміі[15].
1906 Тэадор Рузвельт
(1858—1919)
ЗШАЗа яго паспяховае пасярэдніцтва ў заканчэнні расійска-японскай вайны і за яго інтарэс да арбітражу, забяспечваючы Гаагскі арбітражны суд з самага першага паседжання[16].
1907 Эрнеста Тэадора Манета
(1833—1918)
ІталіяЗа яго працу ў якасці ключавога лідара італьянскага руху за мір[17].
Луі Рэно
(1843—1918)
ФранцыяЗа яго працу ў якасці вядучага французскага міжнароднага юрыста і члена пастаяннай палаты арбітражнага суда ў Гаазе[17].
1908 Клас Понтус Арнальдсан
(1844—1916)
ШвецыяЗа яго працу ў якасці заснавальніка Шведскай лігі міру і арбітражу[18].
Фрэдрык Баер
(1837—1922)
ДаніяЗа тое, што ён з’яўляецца правадыром міру ў Скандынавіі, сумяшчаючы працу ў Міжпарламенцкім саюзе і прэзідэнцтва ў Міжнародным бюро міру[18].
1909 Агюст Беернарт
(1829—1912)
БельгіяЗа тое, што ён быў прадстаўніком на дзвюх канферэнцыях Гаагі і з’яўляецца вядучай фігурай у Міжпарламенцкім саюзе[19].
Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан
(1852—1924)
ФранцыяЗа камбінаваную дыпламатычную працу дзеля французска-германскага і французска-брытанскага паразумення і выдатную кар’еру ў міжнародным арбітражы[18].
1910 Міжнароднае бюро міру  ШвейцарыяЗа дзеянні ў якасці злучнага звяна паміж таварыствамі розных краін свету[20].

1911—1920

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1911 Тобіяс Асер
(1838—1913)
НідэрландыЗа ролю сузаснавальніка Інстытута міжнароднага права, ініцыятара Канферэнцый па міжнародным прыватным праве ў Гаазе і піянера ў галіне міжнародных прававых адносін[21].
Альфрэд Герман Фрыд
(1864—1921)
Аўстра-ВенгрыяЗа яго намаганні выкрыць і змагацца з тым, што ён лічыць галоўнай прычынай вайны, а менавіта з анархіяй у міжнародных адносінах[21].
1912 Эліу Рут[заўв 1]
(1845—1937)
ЗШАЗа паляпшэнне паразумення паміж краінамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і ініцыявання важных арбітражных пагадненняў паміж ЗША і іншымі краінамі[22].
1913 Анры Лафантэн
(1854—1943)
БельгіяЗа беспрэцэдэнтны ўклад у арганізацыю мірнага інтэрнацыяналізму[23].
1914Прэмія не прысуджалася
1915Прэмія не прысуджалася
1916Прэмія не прысуджалася
1917 Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа  ШвейцарыяЗа намаганні па доглядзе параненых салдат і ваеннапалонных і іх сем’яў[24].
1918Прэмія не прысуджалася
1919 Томас Вудра Вільсан
(1856—1924)
ЗШАЗа ролю заснавальніка Лігі Нацый[25].
1920 Леон Буржуа
(1851—1925)
ФранцыяЗа яго даўні ўклад у справу міру і справядлівасці і яго значную ролю ў стварэнні Лігі Нацый[26].

1921—1930

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1921 Карл Яльмар Брантынг
(1860—1925)
ШвецыяЗа іх пажыццёвы ўклад у справу міру і арганізаваны інтэрнацыяналізм[27].
Крысціян Лангэ
(1869—1938)
Нарвегія
1922 Фрыцьёф Нансен
(1861—1930)
НарвегіяЗа вядучую ролю ў рэпатрыяцыі ваеннапалонных, у міжнароднай дапамозе і ў якасці Вярхоўнага камісара Лігі Нацый па справах бежанцаў[28].
1923Прэмія не прысуджалася
1924Прэмія не прысуджалася
1925 Осцін Чэмберлен[заўв 1]
(1863—1937)
ВялікабрытаніяЗа сваю вырашальную ролю ў лакарнскіх перамовах[29].
Чарлз Гейтс Даўэс[заўв 1]
(1865—1951)
ЗШАЗа яго вырашальную ролю ў рэалізацыі Плана Даўэса[29].
1926 Арыстыд Брыян
(1862—1932)
ФранцыяЗа іх вырашальную ролю ў дасягненні Лакарнскай дамовы[30].
Густаў Штрэземан
(1878—1929)
Германія
1927 Фердынанд Эдуард Бюісон
(1841—1932)
ФранцыяЗа іх уклад у з’яўленне ў Францыі і Германіі грамадскай думкі, якая спрыяе мірнаму міжнароднаму супрацоўніцтву[31].
Людвіг Квідэ
(1858—1941)
Германія
1928Прэмія не прысуджалася
1929 Фрэнк Білінгс Келаг[заўв 1]
(1856—1937)
ЗШАЗа яго вырашальную ролю ў дасягненні пакта Брыяна — Келага[32].
1930 Натан Сёдэрблюм
(1866—1931)
ШвецыяЗа садзейнічанне хрысціянскаму адзінству і стварэнне «той новай душэўнай пазіцыі, якая неабходна, каб мір паміж народамі стаў рэальнасцю»[33].

1931—1940

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1931 Джэйн Адамс
(1860—1935)
ЗШАЗа іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве[34].
Нікалас Мюрэй Батлер
(1862—1947)
ЗША
1932Прэмія не прысуджалася
1933 Ральф Норман Энджэл[заўв 1]
(1873—1967)
ВялікабрытаніяЗа тое, што выкрыў сваім пяром ілюзію вайны і пераканаўча заклікаў да міжнароднага супрацоўніцтва і міру[35].
1934 Артур Хендэрсан
(1863—1935)
ВялікабрытаніяЗа нястомную барацьбу і адважныя намаганні на пасадзе старшыні Канферэнцыі па раззбраенні Лігі Нацый у 1931—1934 гадах[36].
1935 Карл фон Асецкі[заўв 2]
(1889—1938)
ГерманіяЗа яго пякучую любоў да свабоды думкі і выказвання меркаванняў і яго каштоўны ўклад у справу міру[37].
1936 Карлас Сааведра Ламас
(1878—1959)
АргенцінаЗа ролю бацькі Аргентынскага антываеннага пакта 1933 года, які ён таксама выкарыстаў як сродак пасярэдніцтва ў міры паміж Парагваем і Балівіяй у 1935 годзе[38].
1937 Роберт Сэсіл
(1864—1958)
ВялікабрытаніяЗа яго нястомныя намаганні ў падтрымку Лігі Нацый, раззбраення і міру[39].
1938 Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў Ліга НацыйЗа тое, што яна працягвала працу Фрыцьёфа Нансена на карысць бежанцаў па ўсёй Еўропе[40].
1939Прэмія не прысуджалася
1940Прэмія не прысуджалася

1941—1950

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1941Прэмія не прысуджалася
1942Прэмія не прысуджалася
1943Прэмія не прысуджалася
1944 Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа  ШвейцарыяЗа вялікую працу, якую ён выканаў падчас вайны ад імя чалавецтва[41].
1945 Кордэл Хал
(1871—1955)
ЗШАЗа яго нястомную працу па дасягненню міжнароднага паразумення і яго асноўную ролю ў стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[42].
1946 Эмілі Грын Болч
(1867—1961)
ЗШАЗа яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру[43].
Джон Рэлей Мот
(1865—1955)
ЗШАЗа яго ўклад у стварэнне мірнага рэлігійнага брацтва праз нацыянальныя межы[43].
1947 Савет Сяброў на службе грамадству ВялікабрытаніяЗа іх наватарскую працу ў міжнародным руху за мір і спачувальныя намаганні па аблягчэнні чалавечых пакут, спрыяючы тым самым братэрству паміж народамі[44].
Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству ЗША
1948Прэмія не прысуджалася
1949 Джон Бойд Ор
(1880—1971)
ВялікабрытаніяЗа яго намаганні на працягу ўсяго жыцця перамагчы голад і нястачу, тым самым дапамагаючы ліквідаваць асноўную прычыну ваенных канфліктаў і войнаў[45].
1950 Ральф Банч
(1904—1971)
ЗШАЗа працу ў якасці пасрэдніка ў Палесціне ў 1948—1949 гадах[46].

1951—1960

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1951 Ліён Жуо
(1879—1954)
ФранцыяЗа тое, што прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вайной праз прапаганду сацыяльнай справядлівасці і братэрства паміж людзьмі і народамі[47].
1952 Альберт Швейцэр
(1875—1965)
ФранцыяЗа яго альтруізм, пашану да жыцця і нястомную гуманітарную працу, якая дапамагла зрабіць ідэю братэрства паміж людзьмі і народамі жывой[48].
1953 Джордж Маршал
(1880—1959)
ЗШАЗа прапанову і кантроль за планам эканамічнага аднаўлення Еўропы[49].
1954 Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў ААНЗа свае намаганні па лячэнні ран вайны, аказваючы дапамогу і абарону бежанцам па ўсім свеце[50].
1955Прэмія не прысуджалася
1956Прэмія не прысуджалася
1957 Лестэр Боўлс Пірсан
(1897—1972)
КанадаЗа яго важны ўклад у разгортванне аварыйных сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пасля Суэцкага крызісу[51].
1958 Жорж Пір
(1910—1969)
БельгіяЗа яго намаганні дапамагчы бежанцам пакінуць свае лагеры і вярнуцца да жыцця свабоды і годнасці[52].
1959 Філіп Ноэль-Бэйкер
(1889—1982)
ВялікабрытаніяЗа яго даўні ўклад у справу раззбраення і міру[53].
1960 Альберт Лутулі
(1898—1967)
Паўднёвая Афрыка
(Нарадзіўся ў Паўднёвай Радэзіі)
За негвалтоўную барацьбу з апартэідам[54].

1961—1970

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1961 Даг Хамаршэльд[заўв 3]
(1905—1961)
ШвецыяЗа развіццё ААН у эфектыўную і канструктыўную міжнародную арганізацыю, здольную ажывіць прынцыпы і мэты, выкладзеныя ў Статуце ААН[55].
1962 Лайнус Полінг
(1901—1994)
ЗШАЗа барацьбу з гонкай ядзерных узбраенняў паміж Усходам і Захадам[56].
1963 Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа  ШвейцарыяЗа прасоўванне прынцыпаў Жэнеўскай канвенцыі і супрацоўніцтва з ААН[57].
Ліга таварыстваў Чырвонага Крыжа
1964 Марцін Лютэр Кінг
(1929—1968)
ЗШАЗа негвалтоўную барацьбу за грамадзянскія правы афра-амерыканскага насельніцтва[58].
1965 Дзіцячы фонд ААН ААНЗа намаганні па ўмацаванні салідарнасці паміж народамі і скарачэнні розніцы паміж багатымі і беднымі дзяржавамі[59].
1966Прэмія не прысуджалася
1967Прэмія не прысуджалася
1968 Рэнэ Касэн
(1887—1976)
ФранцыяЗа яго барацьбу па забеспячэнні правоў чалавека, прадугледжаных Дэкларацыяй ААН[60].
1969 Міжнародная арганізацыя працы ААНЗа стварэнне міжнароднага заканадаўства, якое забяспечвае пэўныя нормы ўмоў працы ў кожнай краіне[61].
1970 Норман Эрнэст Барлоўг
(1914—2009)
ЗШАЗа ўнёсак у развязак харчовай праблемы, і асабліва за ажыццяўленне «зялёнай рэвалюцыі»[62].

1971—1980

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1971 Вілі Брант
(1913—1992)
Заходняя ГерманіяЗа адкрыццё шляху да змястоўнага дыялогу паміж Усходам і Захадам[63].
1972Прэмія не прысуджалася
1973 Генры Кісінджэр
(нар. 1923)
ЗША
(Нарадзіўся ў Германіі)
За сумесныя перамовы аб спыненні агню ў В’етнаме ў 1973 годзе[64].
Ле Дык Тхо[заўв 4]
(1911—1990)
В’етнам (паўночны)
1974 Шон Мак-Брайд
(1904—1988)
Ірландыя
(Нарадзіўся ў Францыі)
За яго намаганні па забеспячэнні і развіцці правоў чалавека ва ўсім свеце[65].
Эйсаку Сато
(1901—1975)
ЯпоніяЗа ўклад у стабілізацыю ўмоў у Ціхаакіянскім рэгіёне і за падпісанне Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі[65].
1975 Андрэй Сахараў[заўв 5]
(1921—1989)
СССРЗа барацьбу за правы чалавека ў Савецкім Саюзе, за раззбраенне і супрацоўніцтва паміж усімі народамі[66].
1976 Бэці Уільямс
(1943—2020)
ВялікабрытаніяЗа смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[67].
Мэйрыд Карыган
(нар. 1944)
Вялікабрытанія
1977 Amnesty International
(1961)
ВялікабрытаніяЗа павагу ва ўсім свеце да правоў чалавека[68].
1978 Анвар Садат
(1918—1981)
ЕгіпетЗа сумесныя перамовы аб міры паміж Егіптам і Ізраілем у 1978 годзе[69].
Менахем Бегін
(1913—1992)
Ізраіль
(Нарадзіўся ў Брэсце, зараз Беларусь)
1979 Маці Тэрэза
(1910—1997)
Індыя
(Нарадзілася ў Скоп’і, зараз Паўночная Македонія)
За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву[70].
1980 Адольфа Перэс Эсківель
(нар. 1931)
АргенцінаЗа тое, што ён быў крыніцай натхнення рэпрэсаваных, асабліва ў Лацінскай Амерыцы[71].

1981—1990

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1981 Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў ААНЗа прасоўванне асноўных правоў бежанцаў[72].
1982 Альва Мюрдаль
(1902—1986)
ШвецыяЗа працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі[73].
Альфонса Гарсія Роблес
(1911—1991)
Мексіка
1983 Лех Валенса
(нар. 1943)
ПольшчаЗа негвалтоўную барацьбу за свабодныя прафсаюзы і правы чалавека ў Польшчы[74].
1984 Дэсманд Туту
(1931—2021)
ПАРЗа ролю аб’яднаўчага дзеяча ў негвалтоўнай кампаніі па вырашэнні праблемы апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы[75].
1985 Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны ЗШАЗа распаўсюджванне аўтарытэтнай інфармацыі і за кошт усведамлення катастрафічных наступстваў ядзернай вайны[76].
1986 Элі Візель
(1928—2016)
ЗША
(Нарадзіўся ў Румыніі)
За тое, што ён быў пасланцам чалавецтва: яго пасланне — гэта мір, выкупленне і годнасць[77].
1987 Оскар Арыяс Санчэс
(нар. 1940)
Коста-РыкаЗа яго працу ў імя трывалага міру ў Цэнтральнай Амерыцы[78].
1988 Міратворчыя сілы ААН ААНЗа прадухіленне ўзброеных сутыкненняў і стварэння ўмоў для перамоваў[79].
1989 Далай-лама XIV
(нар. 1935)
Індыя
(Нарадзіўся ў Тыбеце)
За адстойванне мірных рашэнняў на аснове талерантнасці і ўзаемнай павагі з мэтай захавання гістарычнай і культурнай спадчыны свайго народа[80].
1990 Міхаіл Гарбачоў
(1931—2022)
СССРЗа вядучую ролю, якую ён адыграў у радыкальных зменах у адносінах паміж Усходам і Захадам[81].

1991—2000

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
1991 Аун Сан Су Чжы[заўв 6]
(нар. 1945)
М’янмаЗа яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека[82].
1992 Рыгаберта Менчу
(нар. 1959)
ГватэмалаЗа яе барацьбу за сацыяльную справядлівасць і этнакультурнае прымірэнне, заснаваную на павазе правоў карэннага насельніцтва[83].
1993 Нельсан Мандэла
(1918—2013)
ПАРЗа іх працу па мірным спыненні рэжыму апартэіду і закладку асноў для новай дэмакратычнай Паўднёвай Афрыкі[84].
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк
(1936—2021)
ПАР
1994 Ясір Арафат
(1929—2004)
Палесціна
(Нарадзіўся ў Егіпце)
За іх намаганні па стварэнні міру на Блізкім Усходзе[85].
Іцхак Рабін
(1922—1995)
Ізраіль
Шымон Перэс
(1923—2016)
Ізраіль
(Нарадзіўся ў Польшчы)
1995 Джозеф Ротблат
(1908—2005)
Вялікабрытанія
(Нарадзіўся ў Варшаве, зараз Польшча)
За іх намаганні паменшыць ролю ядзернай зброі ў міжнароднай палітыцы і ў доўгатэрміновай перспектыве ліквідаваць такую зброю[86].
Пагуошскі рух навукоўцаў Канада
1996 Карлуш Белу
(нар. 1948)
Усходні ТыморЗа працу за справядлівае і мірнае вырашэнне канфлікту ва Усходнім Тыморы[87].
Жазэ Рамуш-Орта
(нар. 1949)
Усходні Тымор
1997 Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін  ШвейцарыяЗа іх працу па забароне і ліквідацыі супрацьпяхотных мін[88].
Джодзі Уільямс
(нар. 1950)
ЗША
1998 Джон Х’юм
(1937—2020)
ІрландыяЗа іх намаганні па пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[89].
Дэвід Трымбл
(нар. 1944)
Вялікабрытанія
1999 Урачы без межаў  ШвейцарыяУ знак прызнання наватарскай гуманітарнай дзейнасці арганізацыі на некалькіх кантынентах[90].
2000 Кім Дэ Джун
(1925—2009)
Рэспубліка КарэяЗа працу над дэмакратыяй і правамі чалавека ў Паўднёвай Карэі і ва Усходняй Азіі ў цэлым, а таксама за мір і прымірэнне з Паўночнай Карэяй, у прыватнасці[91].

2001—2010

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
2001 Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ААНЗа ўнёсак у стварэнне больш арганізаванага свету і ўмацаванне міру ва ўсім свеце[92].
Кофі Анан
(1938—2018)
Гана
2002 Джэймс Эрл Картэр
(нар. 1924)
ЗШАЗа яго дзесяцігоддзі нястомных намаганняў па пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека і садзейнічанні эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю[93].
2003 Шырын Эбадзі
(нар. 1947)
ІранЗа яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей[94].
2004 Вангары Маатаі
(1940—2011)
КеніяЗа яе ўклад ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір[95].
2005 Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі ААНЗа іх намаганні па прадухіленні выкарыстання ядзернай энергіі ў ваенных мэтах і забеспячэнні выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах максімальна бяспечным спосабам[96].
Махамед аль-Барадэі
(нар. 1942)
Егіпет
2006 Мухамад Юнус
(нар. 1940)
БангладэшЗа намаганні па стварэнні асноў для сацыяльнага і эканамічнага развіцця[97].
Grameen Bank Бангладэш
2007 Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату ААНЗа вывучэнне наступстваў глабальных кліматычных змен, выкліканых чыннасцю чалавека, і выпрацаванне мер па іх магчымым прадухіленні[98].
Альберт Гор
(нар. 1948)
ЗША
2008 Марці Ахцісаары
(1937–2023)
ФінляндыяЗа тыя важныя намаганні ў вырашэнні міжнародных канфліктаў, якія ён прыкладаў на некалькіх кантынентах цягам трох дзесяцігоддзяў[99].
2009 Барак Абама
(нар. 1961)
ЗШАЗа выбітныя намаганні па ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацы паміж народамі[100].
2010 Лю Сяабо[заўв 7]
(1955—2017)
КітайЗа працяглае негвалтоўнае змаганне за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі[101].

2011—2020

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
2011 Элен Джонсан-Серліф
(нар. 1938)
ЛіберыяЗа негвалтоўнае змаганне за правы і бяспеку жанчын і ўдзел у міратворчым працэсе[102].
Лейма Гбові
(нар. 1972)
Ліберыя
Тавакуль Карман
(нар. 1979)
Емен
2012 Еўрапейскі Саюз Еўрапейскі СаюзЗа шэсць дзесяцігоддзяў абароны правоў чалавека ў Еўропе і доўгатэрміновую ролю ў з’яднанні кантынента[103].
2013 Арганізацыя па забароне хімічнай зброіМіжнароднаяЗа шырокамаштабную працу па ліквідацыі хімічнай зброі[104].
2014 Кайлаш Сацьяртхі
(нар. 1954)
ІндыяЗа змаганне супраць прыгняцення дзяцей і моладзі і за правы дзяцей на адукацыю[105].
Малала Юсуфзай
(нар. 1997)
Пакістан
2015 Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе ТунісЗа вырашальны ўнёсак у будаванне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе па выніках Язмінавай рэвалюцыі ў 2011 годзе[106].
2016 Хуан Мануэль Сантас
(нар. 1951)
КалумбіяЗа рашучыя намаганні пакласці канец больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайне ў краіне[107].
2017 Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброіМіжнароднаяЗа намаганні па прыцягненні ўвагі да катастрафічных наступстваў ад кожнага выкарыстання ядзернай зброі і за спробы забараніць такія ўзбраенні з дапамогай пагадненняў[108].
2018 Дэніс Муквегэ
(нар. 1955)
ДР КонгаЗа іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах[109].
Надзя Мурад
(нар. 1993)
Ірак
2019 Абій Ахмед Алі
(нар. 1976)
ЭфіопіяЗа яго намаганні па дасягненню міру і міжнароднага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, за яго рашучую ініцыятыву па ўрэгуляванні памежнага канфлікту з суседняй Эрытрэяй[110].
2020 Сусветная харчовая праграмаМіжнароднаяЗа намаганні ў змаганні з голадам, за ўнёсак у стварэнне ўмоў для дасягнення міру ў зонах канфліктаў і за вядучую ролю ў спробах перадухіліць выкарыстання голаду як сродку вайны і канфліктаў[111].

з 2021

ГодПартрэтІмяКраінаАбгрунтаванне
2021 Марыя Рэса
(нар. 1963)
ФіліпіныЗа намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру[112].
Дзмітрый Муратаў
(нар. 1961)
Расія
2022 Алесь Бяляцкі
(нар. 1962)
БеларусьЛаўрэаты Прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян. Яны прыклалі вялікія намаганні, каб задакументаваць ваенныя злачынствы, парушэнні правоў чалавека і злоўжыванні ўладай. Разам яны дэманструюць важнасць грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі.[113].
Мемарыял
Расія
Цэнтр грамадзянскіх свабод Украіна
2023 Наргіз Махамадзі
(нар. 1972)
ІранЗа барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх.

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі