Спіс кіраўнікоў Брандэнбурга

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Маркграф Паўночнай маркі Альбрэхт Мядзведзь у крывавых баях захапіў (11 ліпеня 1157) славянскую крэпасць Бранібор, і такім чынам заснаваў новую дзяржаву на славянскіх землях. Упершыню ён назваў сябе маркграфам Брандэнбурга (Adelbertus Die gratia marchio in Brandenborch) у дакуменце ад 3 кастрычніка 1157. Таму 1157 год лічыцца фактычным годам заснавання маркі Брандэнбург.

Герб маркграфаў Брандэнбурга
Асканіі
  • 1157-1170: Альбрэхт I Мядзведзь (каля 11001170) — граф Баленштэта і Ашэрслебена 11231170), маркграф Лужыцкай маркі 11241131, маркграф Паўночнай маркі 11341157, граф Орламюндэ каля 11341170, 1-ы маркграф Брандэнбурга 11571170, герцаг Саксоніі 11381141
  • 1170-1184: Атон I (каля 1128—1184), маркграф Брандэнбурга з 1170, сын папярэдняга
  • 1184-1205: Атон II (пасля 1147—1205), маркграф Брандэнбурга з 1184, сын папярэдняга
  • 1205-1220: Альбрэхт II (каля 1150—1220), граф Арнебурга з 1184, маркграф Брандэнбурга з 1205, брат папярэдняга
  • 1220-1266: Ёган I (каля 1213—1266), маркграф Брандэнбурга з 1220 (сумесна з братам Атонам III), сын папярэдняга
  • 1220-1267: Атон III Набожны (1215—1266), маркграф Брандэнбурга з 1220 (да 1266 сумесна з братам Іаанам I), брат папярэдняга

У 1267 годзе марка была падзелена на 2 часткі, якія кіраваліся прадстаўнікамі дзвюх ліній Брандэнбургскай галіны Асканіяў.

Маркграфы ў Штэндалі

Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.

Кіравалі ў частцы Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Штэндалі.

  • 12671281: Ёган II (1237—1281), маркграф Штэндаля з 1267, сын Іаана I
  • 12671308: Атон IV Са Стралой (каля 1338—1308), маркграф Штэндаля з 1267, брат папярэдняга
  • 12671304: Конрад I (каля 1240—1304), маркграф Штэндаля з 1267, брат папярэдняга
  • 12861305: Ёган IV, маркграф Штэндаля з 1286
  • 13051319: Вальдэмар Вялікі (каля 1280—1319), маркграф Штэндаля з 1308, маркграф Зальцведэля з 1317

Маркграфы ў Ландсбергу

Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.
  • 12931318: Генрых I Беззямельны (1256—1304), маркграф Ландсберга з 1293, сын Іаана I
  • 13181320: Генрых II Дзіцё (пам. 1320), маркграф Ландсберга з 1318, маркграф Брандэнбурга з 1319, сын папярэдняга

Маркграфы ў Зальцведэлі

Асканіі, Атонаўская лінія Брандэнбургскай галіны.

Кіравалі ў часткі Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Зальцведэлі.

  • 12671268: Ёган III (1244—1268), маркграф у Зальцведэлі з 1267, сын Атона III
  • 12671298: Атон V Доўгі (пам. 1299), маркграф у Зальцведэлі з 1267, брат папярэдняга
  • 1268/12691300: Альбрэхт III (пам. 1300), маркграф у Зальцведэлі з 1268/1269, брат папярэдняга
  • 12801303: Атон VI (пам. 1303), маркграф у Зальцведэлі з 1280, брат папярэдняга
  • 12951308: Герман I (пам. 1308), маркграф у Зальцведэлі з 1295, сын Атона V
  • 13081317: Ёган V (1302—1317), маркграф у Зальцведэлі з 1308 (самастойна з 1314), сын папярэдняга

Уладанні атрымаў у спадчыну маркграф Вальдэмар з Іаанаўскай лініі.

Брандэнбургская марка ў 1320 годзе
Асканіі

У 1319 годзе ўсе ўладання ў Брандэнбургу атрымаў у спадчыну Генрых I, маркграф Ландсберга.

  • 13181320: Генрых II Дзіцё (пам. 1320), маркграф Ландсберга з 1318, маркграф Брандэнбурга з 1319, сын Генрыха I
Вітэльсбахі

Пасля згасання дынастыі Асканіяў у Брандэнбургу марка перайшла пад кіраванне імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1323 годзе імператар Людвіг IV Баварскі перадаў яе свайму сыну Людвігу.

Вітэльсбахі

Паводле Залатой булы, выдадзенай імператарам Карлам IV у 1356 годзе, маркграфы Брандэнбурга атрымалі тытул курфюрста.

  • 13561365: Людвіг II (1328—1365), герцаг Баварыі (Людвіг VI) з 1347, маркграф Брандэнбурга з 1351, курфюрст Брандэнбурга з 1356
  • 13651373: Атон VII Гультаяваты (1346—1379), герцаг Баварыі (Атон V) з 1347, курфюрст Брандэнбурга 1365—1373

У 1373 годзе паводле дагавора ў Фюрстэнвальдэ Атон VII прадаў Брандэнбург імператару Карлу IV, які прызначыў курфюрстам свайго сына Венцэля.

Люксембургі
  • 13731378: Венцэль (1361—1419), сын імператара Карла IV, курфюрст Брандэнбурга 1373—1378, герцаг Люксембурга (Венцэль II) з 1383, кароль Чэхіі (Вацлаў IV) з 1363, рымскі кароль 1376—1400
  • 13781388: Сігізмунд (1368—1437), брат папярэдняга, курфюрст Брандэнбурга 1378—1388, 1411—1415, герцаг Люксембурга з 1419, кароль Германіі з 1410, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1433, кароль Чэхіі 1419—1421, 1436—1437, кароль Венгрыі з 1386
  • 13881411: Ёст (1351—1411), пляменнік імператара Карла IV, маркграф Маравіі з 1375, курфюрст Брандэнбурга з 1388, антыкароль Германіі з 1410, герцаг Люксембурга з 1388
  • 14111415: Сігізмунд (1368—1437) (другі раз)
Гогенцолерны

30 красавіка 1415 года на Канстанцкім саборы імператар Сігізмунд, які валодаў Брандэнбургам, ва ўзнагароду за паслугі аказаныя яму бургграфам Нюрнберга Фрыдрыхам VI Гогенцолернам, падараваў апошняму тытулы маркграфа і курфюрста Брандэнбурга, з абмоўкай, што можа ўзяць у яго маркграфства, выплаціўшы 400000 гульдэнаў.

  • 14151440: Фрыдрых I (1370—1440), бургграф Нюрнберга (Фрыдрых VI) з 1397, маркграф і курфюрст Брандэнбурга з 1415
  • 14401470: Фрыдрых II Жалезны Зуб (1413—1471), курфюрст Брандэнбурга 1440—1470, сын папярэдняга
  • 14701486: Альбрэхт III Ахіл (1414—1486), маркграф Брандэнбург-Ансбаха з 1440, маркграф Брандэнбург-Кульмбаха з 1464, курфюрст Брандэнбурга з 1470, брат папярэдняга
  • 14861499: Іаан I Цыцэрон (1455—1499), курфюрст Брандэнбурга з 1486, сын папярэдняга
  • 14991535: Іаахім I Нестар (1484—1535), курфюрст Брандэнбурга з 1499, сын папярэдняга
  • 15351571: Іаахім II Гектар (1505—1571), курфюрст Брандэнбурга з 1535, сын папярэдняга
  • 15711598: Іаан Георг Эканом (1525—1598), курфюрст Брандэнбурга з 1571, сын папярэдняга
  • 15981608: Іаахім III Фрыдрых (1546—1608), курфюрст Брандэнбурга з 1598, сын папярэдняга
  • 16081619: Іаан III Сігізмунд (1571—1619), курфюрст Брандэнбурга з 1608, адміністратар Прусіі з 1611, герцаг Прусіі з 1618, сын папярэдняга
  • 16191640: Георг Вільгельм (1595—1640), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1619, сын папярэдняга
  • 16401688: Фрыдрых Вільгельм I Вялікі Курфюрст (1620—1688), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1640, сын папярэдняга
  • 16881713: Фрыдрых III (1657—1713), курфюрст Брандэнбурга і герцаг Прусіі з 1688, 1-ы кароль Прусіі (Фрыдрых I) з 1701, сын папярэдняга

У 1701 годзе Фрыдрых III прыняў тытул «кароль Прусіі», заснаваўшы каралеўства Прусія, у склад якога ўвайшла і Брандэнбургская марка.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі