Спіс карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пітэр Брэйгель Старэйшы (1526—1569) — фламандскі мастак, які ствараў гравюры і карціны, пазней высока ацэненыя вядучымі мастакамі, даследчыкамі гісторыі мастацтва і знатакамі. Большую частку жыцця выконваў гравюры і стаў прызнаным майстрам у гэтай справе. Ствараць карціны Брэйгель пачаў у апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця, пісаў пераважна жанравыя карціны і пейзажы. Творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага лічыцца «пікам нідэрландскага мастацкага Адраджэння».

«Партрэт Пітэра Брэйгеля Старэйшага» (1572).

Творчая спадчына Пітэра Брэйгеля Старэйшага ўключае ў сябе каля 50 карцін рознай атрыбуцыі. Некаторыя працы, якія раней прыпісваліся мастаку, аказаліся копіямі, зробленымі яго сынам Пітэрам Брэйгелем Малодшым, або карцінамі іншых мастакоў, такіх як Жан Фуке і Ёс дэ Момпер.

Сёння карціны, атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, захоўваюцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Найбольш шырока працы мастака прадстаўлены ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене (12 карцін), а таксама ў Каралеўскім музеі прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі (4 карціны).

Спіс карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага

У прыведзены ніжэй спіс уключаны як працы адназначна атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, так і працы сумнеўнай атрыбуцыі (абазначаны шэрым колерам фона). Парадак размяшчэння прац у спісе вызначаецца мяркуемай датай іх стварэння. У слупку «MS» прыведзены нумары карцін Брэйгеля Старэйшага паводле каталога, апублікаванага ў 1969 годзе Роджэрам Марыйнісенам[nl] і Максам Зайдэлем[de].

КарцінаНазваДатаТэхніка
Памер (см)
КалекцыяMSСпасылкі
«Пейзаж з паруснымі караблямі і палаючым горадам»каля 1553Дрэва, алей
22,4 × 34,8
Прыватная калекцыя, ШвейцарыяMS 1[1]
«Пейзаж з Хрыстом і апосталамі на Тыверыядскім возеры[nl]»
(нідэрл.: Landschap met de verschijning van Christus aan het meer van Tiberias)
1553Дрэва, алей
67 × 100
Прыватная калекцыя, Нью-ЁркMS 2[2]
«Пакланенне вешчуноў[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding door de koningen)
каля 1556Холст, тэмпера
124 × 169
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельMS 4[3][4]
«Прыпавесць пра сейбіта[nl]»
(нідэрл.: Landschap met de parabel van de zaaier)
1557Дрэва, алей
73,7 × 102,9
Музей мастацтваў Цімкена[en], Сан-ДыегаMS 5[К 1][5]
«П’яніцу запіхваюць у свінарнік[nl]»
(нідэрл.: Dronken man wordt in de varkensstal geduwd)
1557Дрэва, алей
20 × 20
Прыватная калекцыя[К 2][6]
«Хрыстос праганяе гандляроў з храму[d]»
(нідэрл.: Christus jaagt de geldwisselaars uit de tempel)
каля 1557Дрэва, алей
128,5 × 181,5
Дзяржаўны музей мастацтваў, Капенгаген[К 3][9]
«Марскі бой у гавані Неапаля[nl]»
(нідэрл.: Gezicht op de baai van Napels)
1558—1562Дрэва, алей
42,2 × 71,2
Галерэя Дорыа-Памфілі, РымMS 9[К 4][10][11]
«Дванаццаць прыказак[nl]»
(нідэрл.: Haec perhibent vitae gestu ridenda faceto / consilia et mores ingeniose notant)
1558Дрэва, алей
75,4 × 98,4
Музей Маера ван дэн Берга[en], Антверпен[12][13]
«Фламандскія прыказкі[nl]»
(нідэрл.: De Vlaamse spreekwoorden)
1559Дрэва, алей
117,2 × 163,8
Карцінная галерэя, БерлінMS 6[14][15]
«Бітва карнавалу і посту[nl]»
(нідэрл.: De strijd tussen Carnaval en Vasten)
1559Дрэва, алей
118 × 163,7
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 7[16][17]
«Гульні дзяцей[nl]»
(нідэрл.: Kinderspelen)
1560Дрэва, алей
118 × 161
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 8[18][19]
«Самагубства Саўла[nl]»
(нідэрл.: De zelfmoord van Saul in de slag tegen de Filistijnen bij Gilboa)
1562Дрэва, алей
33,5 × 55,5
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 10[20][21]
«Падзенне мяцежных ангелаў[nl]»
(нідэрл.: De aartsengel Michaël doodt de apocalyptische draak)
1562Дрэва, алей
117 × 162
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельMS 12[22][23]
«Дзве малпы[nl]»
(нідэрл.: Twee apen met in de achtergrond een gezicht op Antwerpen)
1562Дрэва, алей
19,9 × 23
Карцінная галерэя, БерлінMS 15[24][25]
«Звар’яцелая Грэта[nl]»
(нідэрл.: Dulle Griet)
каля 1562Дрэва, алей
117,4 × 162
Музей Маера ван дэн Берга[en], АнтверпенMS 13[26][27]
«Трыумф смерці»
(нідэрл.: De triomf van de Dood)
каля 1562Дрэва, алей
117 × 162
Прада, МадрыдMS 14[28][29]
«Вавілонская вежа»
(нідэрл.: De bouw van de toren van Babel)
1563Дрэва, алей
114,4 × 155,5
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 16[30][31]
«На шляху ў Егіпет[nl]»
(нідэрл.: De vlucht naar Egypte)
1563Дрэва, алей
37,1 × 55,6
Інстытут мастацтва Курта[en], ЛонданMS 18[32][33]
«Пакланенне вешчуноў[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen)
1564Дрэва, алей
112,1 × 83,9
Нацыянальная галерэя, ЛонданMS 19[34][35]
«Шлях на Галгофу[nl]»
(нідэрл.: De kruisdraging)
1564Дрэва, алей
124,3 × 170,6
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 20[36][37]
«Успенне Марыі[nl]»
(нідэрл.: De dood van Maria)
каля 1564Дрэва, алей
67,7 × 85,3
Аптан-хаус[en], УорыкшырMS 21[38]
«Сенажаць[nl]»
(нідэрл.: De hooioogst)
1565Дрэва, алей
114 × 158
Лабковіцкі палац[en], ПрагаMS 22[39][40]
«Жніво[nl]»
(нідэрл.: De korenoogst)
1565Дрэва, алей
119 × 162
Метраполітэн-музей, Нью-ЁркMS 23[41][42]
«Вяртанне статка[nl]»
(нідэрл.: Het terugdrijven van het vee)
1565Дрэва, алей
117 × 159
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 24[43][44]
«Паляўнічыя на снезе»
(нідэрл.: Jagers in de sneeuw)
1565Дрэва, алей
117 × 162
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 25[45][46]
«Пахмурны дзень[nl]»
(нідэрл.: De sombere dag)
1565Дрэва, алей
118 × 163
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 26[47][48]
«Зімовы пейзаж з канькабежцамі і пасткай для птушак[nl]»
(нідэрл.: Winterlandschap met vogelknip)
1565Дрэва, алей
37 × 55,5
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельMS 28[49][50]
«Хрыстос і жанчына, абвінавачаная ў пралюбадзействе[nl]»
(нідэрл.: Christus en de overspelige vrouw)
1565Дошка, алей
24,1 × 34,4
Інстытут мастацтва Курта[en], ЛонданMS 29[51]
«Вынішчэнне немаўлят[nl]»
(нідэрл.: De kindermoord te Bethlehem)
каля 1565—1567Дрэва, алей
109 × 160
Віндзорскі замак, ВіндзарMS 27[52]
«Перапіс у Віфлееме[nl]»
(нідэрл.: De volkstelling te Bethlehem)
1566Дрэва, алей
115,5 × 163,5
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельMS 30[53][54]
«Пропаведзь святога Яна Хрысціцеля[nl]»
(нідэрл.: De prediking van Johannes de Doper)
1566Дрэва, алей
95 × 160,5
Музей выяўленчых мастацтваў[en], БудапештMS 31[55]
«Вясельны танец[nl]»
(нідэрл.: Dansende boeren op een bruiloftsfeest in de open lucht)
каля 1566Дрэва, алей
119,4 × 157,5
Дэтройцкі інстытут мастацтваў[en], ДэтройтMS 32[56]
«Віно на свяце Святога Марціна»
(нідэрл.: De Wijn van het Sint-Maartensfeest)
1566—1567Холст, тэмпера
148 × 270,5
Прада, Мадрыд
«Пакланенне вешчуноў у зімовым пейзажы[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen in de sneeuw)
1567Дрэва, алей
35 × 55
Ам Ромерхольц[en], ВінтэртурMS 33[57]
«Навяртанне Паўла[nl]»
(нідэрл.: De bekering van Paulus op weg naar Damascus)
1567Дрэва, алей
108,3 × 156,3
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 34[58][59]
«Краіна гультаёў[nl]»
(нідэрл.: Luilekkerland)
1567Дрэва, алей
52 × 78
Старая пінакатэка, МюнхенMS 37[60]
«Сялянскае вяселле[nl]»
(нідэрл.: Het bruiloftsfeest)
каля 1567Дрэва, алей
114 × 164
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 35[61][62]
«Сялянскі танец[nl]»
(нідэрл.: De dorpskermis)
каля 1567Дрэва, алей
114 × 164
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 36[63][64]
«Разбуральнік гнёздаў[nl]»
(нідэрл.: Een boer en een vogelnestdief)
1568Дрэва, алей
59,3 × 68,3
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаMS 39[65][66]
«Мізантроп[nl]»
(нідэрл.: De trouweloosheid van de wereld)
1568Холст, тэмпера
86 × 85
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, НеапальMS 40[67][68]
«Калекі[nl]»
(нідэрл.: Kreupelen)
1568Дрэва, алей
18,5 × 21,5
Луўр, ПарыжMS 41[69]
«Прыпавесць пра сляпых»
(нідэрл.: De parabel van de blinden)
1568Холст, тэмпера
86 × 156
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, НеапальMS 42[70]
«Сарока на шыбеніцы»
(нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg)
1568Дрэва, алей
45,9 × 50,8
Музей зямлі Гесэн[en], ДармштатMS 43[71]
«Тры салдаты[nl]»
(нідэрл.: Drie soldaten)
1568Дрэва, алей
20,3 × 17,8
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк[72]
«Вавілонская вежа»
(нідэрл.: De bouw van de toren van Babel)
каля 1568Дрэва, алей
59,9 × 74,6
Музей Бойманса — ван Бёнінгена[en], РотэрдамMS 17[73][74]
«Партрэт старой[nl]»
(нідэрл.: Hoofd van een boerin)
каля 1568Дрэва, алей
22 × 18
Старая пінакатэка, МюнхенMS 38[75]
«Рабаванне Рыма»?Дрэва, алей
29 × 64
Прыватная калекцыя, Францыя[76][77]

Страчаныя карціны

«Падзенне Ікара»

Вядомы дзве версіі карціны: адна з іх знаходзіцца ў зборы Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі, іншая — у зборы Музея Ван Бюрэн[en]. Паміж двума карцінамі ёсць істотныя разыходжанні, але сусветную вядомасць атрымала палатно са збору Каралеўскага музея і ўсюды, дзе спецыяльна не агаворваецца іншае, гаворка ідзе менавіта пра яго. Сярод мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання аб тым, ці належыць гэты варыянт «Падзення Ікара» пэндзлю самога Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Прыхільнікі сапраўднасці карціны схіляюцца да таго, што карціна была напісана самім Брэйгелем на драўлянай аснове і пасля перанесена на палатно[78]. Аднак большасць экспертаў сыходзяцца на тым, што знакамітая карціна з’яўляецца копіяй невядомага паходжання з арыгінала, задуманага і выкананага Пітэрам Брэйгелем. На карысць гэтага меркавання кажуць, у прыватнасці, вынікі даследавання, праведзенага ў 2011 годзе бельгійскімі даследчыкамі Дамінікам Аларам і Крысцінай Кюры. Праведзеная імі інфрачырвоная рэфлектаграфія паказала, што пад пластом жывапісу знаходзіцца малюнак, які служыў дапаможным этапам у капіраванні арыгінала[79]. Тэхніка малюнка не мае нічога агульнага з тэхнікай самога Брэйгеля; больш за тое, малюнак выкананы гэтак няўмела, што гэта дазваляе адхіліць версіі аб аўтарстве Пітэра Брэйгеля Малодшага (які стварыў нямала копій палотнаў бацькі) або аднаго з вучняў Брэйгеля Старэйшага.

КарцінаНазваДатаТэхніка
Памер (см)
КалекцыяMSСпасылкі
«Падзенне Ікара[en]»
(нідэрл.: De val van Icarus)
другая палова XVI ст.Холст, алей
73,5 × 112
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельMS 3[80][81]
другая палова XVI ст.Дрэва, алей
63 × 90
Музей Ван Бюрэн[en], Брусель[82][83]

Творы, якія раней прыпісваліся Пітэру Брэйгелю Старэйшаму

КарцінаНазваДатаТэхніка
Памер (см)
КалекцыяАўтарСпасылкі
«Партрэт прыдворнага блазна Ганелы[fr]»каля 1445Дрэва, алей
36 × 24
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаЖан Фуке[84]
«Святы Якаў Вялікі і чараўнік Гермаген[fr]»каля 15501575Дрэва, алей
62 × 41,5
Музей выяўленчага мастацтва Валансьена[en], ВалансьенПаслядоўнік Іераніма Босха[85]
«Спакушэнне святога Антонія[fr]»каля 15501575Дрэва, алей
58 × 86
Нацыянальная галерэя мастацтва, ВашынгтонПаслядоўнік Пітэра Брэйгеля Старэйшага[86]
«Пазяхальнік»канец XVI ст.Дрэва, алей
12,6 × 9,2
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельПітэр Брэйгель Малодшы[87][88]
«Вынішчэнне немаўлят»каля 1575—1600Дрэва, алей
116 × 160
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаМагчыма, Пітэр Брэйгель Малодшы[К 5][89]
«Віно на свяце Святога Марціна»каля 1575—1600Холст, тэмпера
92,5 × 73,5
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаПітэр Брэйгель Малодшы[К 6][90]
«Падзенне Ікара[en]»каля 1600Холст, алей
73,5 × 112
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], БрусельАўтар невядомы[79][80][81]
«Зімовы пейзаж з канькабежцамі і пасткай для птушак»1601Дрэва, алей
39 × 57
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаМагчыма, Пітэр Брэйгель Малодшы[91][92]
«Шторм[fr]»каля 1610—1615Дрэва, алей
71 × 97
Музей гісторыі мастацтваў, ВенаЁс дэ Момпер[93]

Гл. таксама

  • Спіс гравюр Пітэра Брэйгеля Старэйшага[fr]

Каментарыі

Зноскі