Сошненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Со́шненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сошна.

Сошненскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрСошна
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
21 сакавіка 1988
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019)851
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сошнаўскі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парахонскага сельсавета[1].

21 сакавіка 1988 года ўтвораны зноў з часткі Парахонскага сельсавета ў складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Бакінічы, Дубнавічы, Ермакі, Сошна і Стараселле)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — украінцы, 1,9 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 851 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.