Слайдары

амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял (1995—2000)

Сла́йдары (англ.: Sliders) — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял. Серыял складаецца з пяці сезонаў і ўключае 88 серый. Здымаўся ў 19952000 гадах. Распавядае пра групу падарожнікаў, якія знайшлі спосаб падарожнічаць («слізгацець») па паралельных сусветах.

Слайдары
англ.: Sliders
Жанрнавуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і alternate history television series[d]
СтваральнікTracy Tormé[d]
Сцэнарыст
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Моваанглійская
Колькасць сезонаў5
Колькасць серый88 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Працягласць серыі42 хв.
Трансляцыя
ТэлеканалFox Broadcasting Company
На экранах22 сакавіка 1995 — 4 лютага 2000
Спасылкі
IMDbID 0112167

Першыя тры сезоны трансляваліся на Fox network. Пасля адмовы Fox ад серыяла, яго падхапіла сетка Sci Fi Channel, дзе і былі паказаны апошнія два сезоны серыяла. Самы апошні эпізод серыяла быў зняты 29 снежня 1999 года і паказаны на тэлебачанні 4 лютага 2000 года. Першыя два сезоны здымаліся ў Ванкуверы (Канада). Астатнія тры сезоны былі зняты ў Лос-Анджэлесе (ЗША).

Сюжэт

Малады і таленавіты вучоны Куін Мэлары з Сан-Францыска, працуючы ў сваім падвале над стварэннем антыгравітацыйнай машыны, вынаходзіць прыладу, якая стварае дзіўную варонку. Ён мяркуе, што гэта чарвяточына, якая злучае два паралельных сусвета. Куін абсталюе свой прыбор таймерам, які праз некаторы час вяртае аб’ект назад. Пасля шэрагу тэстаў Куін вырашае прайсці скрозь варонку сам і спачатку думае, што пацярпеў няўдачу. Але неўзабаве з дзіўных дэталяў вакол ён разумее, што патрапіў у альтэрнатыўную рэальнасць. Вярнуўшыся, Куін сустракае свайго двайніка, які называе сябе слайдарам — падарожнікам паміж сусветамі. Перад адбыццём у свой мір двайнік раіць ні ў якім разе не рабіць штосьці з таймерам, але Куін не чуе апошніх слоў.

Разам з выкладчыкам фізікі Максіміліянам Артура і прадаўцом-кансультантам аддзела электронікі Уэйд Уэлс Куін вырашае адправіцца ў падарожжа ў іншую рэальнасць, выставіўшы таймер на 5 гадзін. Каб тунэль вытрымаў перамяшчэнне некалькіх чалавек, Куін падвышае магутнасць прылады, што прыводзіць да таго, што ў чарвяточыну выпадкова трапляе спявак Рэмбрант Браўн. Апынуўшыся па тым боку, вандроўнікі знаходзяць мір, у якім пануе вечная зіма. Героям пагражае небяспека загінуць, аднак да перамяшчэння засталося яшчэ 4 гадзіны. Героі прымаюць рашэнне абнуліць таймер. Гэта дазваляе ім перамясціцца раней, аднак гэта сцірае каардынаты іх роднай Зямлі, і яны трапляюць у наступны паралельны сусвет, такім чынам, у сваю рэальнасць героі вярнуцца ўжо не могуць. Усё, што ім застаецца, — слізгацець далей, спадзеючыся, што наступны тунэль прывядзе іх дадому.

У ролях

  • Першапачатковы акцёрскі склад: Джэры О’Конэл, Джон Рыс-Дэвіс, Сабрына Лойд, Клівант Дэрыкс.
  • Дадатковы акцёрскі склад: Кэры Вюрэр, Чарлі О’Конэл, Роберт Флойд, Тэмбі Лок.
ПерсанажАкцёрСезон
12345
Куін МэларыДжэры О’КонэлГалоўная роля
Уэйд УэлсСабрына ЛойдГалоўная роляГосць (1 серыя, толькі агучванне)
Рэмбрант БраўнКлівант ДэрыксГалоўная роля
Прафесар Максіміліян АртураДжон Рыс-ДэвісГалоўная роляГалоўная роля (18 серый, №1-17, 20)
Капітан Мэгі БэкетКэры ВюрэрГосць (2 серыі)Галоўная роля
Галоўная роля (7 серый)
Колін Мэлары,
Кіт Рычардс,
Афіцэр О’Хара
Чарлі О’КонэлГосць (1 серыя, №13)Госць (1 серыя, №7)Гость (1 серия)
Галоўная роля (16 серый)
Куін «Мэлары» МэларыРоберт ФлойдГость (1 серыя)
Галоўная роля (17 серый)
Доктар Дыяна ДэвісТэмбі ЛокГость (1 серыя)
Галоўная роля (17 серый)

Серыі

СезонЭпізодыДаты паказу
Прэм’ераФіналСетка
11022 сакавіка 1995 (1995-03-22)17 мая 1995 (1995-05-17)Fox
2131 сакавіка 1996 (1996-03-01)12 ліпеня 1996 (1996-07-12)
32520 верасня 1996 (1996-09-20)16 мая 1997 (1997-05-16)
4228 чэрвеня 1998 (1998-06-08)23 красавіка 1999 (1999-04-23)Syfy
51811 чэрвеня 1999 (1999-06-11)4 лютага 2000 (2000-02-04)

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці