Слабадан Мілошавіч

Слабадан Мілошавіч[1] (сербск.: Слободан Милошевић [slɔbɔ̌dan milɔ̌ːʃɛʋitɕ]; 20 жніўня 1941 — 11 сакавіка 2006) — сербскі і югаслаўскі палітык, які быў прэзідэнтам Сербіі (спачатку Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі) з 1989 да 1997 года і прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з 1997 да 2000 года. Узначальваў Сацыялістычную партыю Сербіі з моманту яе заснавання ў 1990 годзе. Прыйшоў да ўлады як прэзідэнт Сербіі пасля таго, як ён і яго прыхільнікі сцвярджалі пра неабходнасць рэформаў Канстытуцыі Югаславіі 1974 года з-за нібыта маргіналізацыі Сербіі і яе палітычнай няздольнасці стрымліваць албанскія сепаратысцкія хваляванні ў правінцыі Косава.

Слабадан Мілошавіч
Слободан Милошевић
Сцяг3-і прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі
23 ліпеня 1997 — 7 кастрычніка 2000
ПапярэднікЗоран Ліліч
ПераемнікВоіслаў Каштуніца
Сцяг1-ы прэзідэнт Сербіі
11 студзеня 1991 — 23 ліпеня 1997
Папярэднікпасада зацверджаная
ПераемнікДраган Томіч (в.а.)
Мілан Мілуцінавіч
Сцяг14-ы прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі
8 мая 1989 — 11 студзеня 1991
ПапярэднікПетар Грачанін
Любіша Ігіч (в.а.)
Пераемнікпасада скасаваная
Нараджэнне20 жніўня 1941(1941-08-20)
Пажаравац, Тэрыторыя ваеннага камандзіра ў Сербіі
Смерць11 сакавіка 2006(2006-03-11) (64 гады)
Гаага, Нідэрланды
Месца пахавання
БацькаSvetozar Milošević[d]
ЖонкаМір'яна Маркавіч (1971–2006)
ДзеціМарка і Марыя
НацыянальнасцьСерб
Веравызнаннеправаслаўе
ПартыяЛіга камуністаў Югаславіі (1959–1990)
Сацыялістычная партыя Сербіі (1990–2006)
Адукацыя
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ягонае прэзідэнцтва ў Сербіі і Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславіі было адзначана буйнымі рэформамі ў канстытуцыі Сербіі ў 1980-я і 1990-я гады, якія скарацілі паўнамоцтвы аўтаномных правінцый Сербіі і ў 1990 годзе замянілі марксісцка-ленінскую аднапартыйную сістэму на шматпартыйную, спробамі рэформаў канстытуцыі Югаславіі 1974 года, распадам Югаславіі і пачаткам Югаслаўскіх войнаў, стварэннем Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з былых рэспублік Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі Сербіі і Чарнагорыі, вядзеннем перамоваў па Дэйтанскім пагадненні ад імя баснійскіх сербаў, якое скончыла Баснійскую вайну ў 1995 годзе, і яго звяржэннем у 2000 годзе.

У разгар аперацыі «Саюзная сіла», якую праводзілі войскі НАТА ў Югаславіі ў 1999 годзе, быў абвінавачаны міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі ў ваенных злачынствах, у тым ліку генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці ў сувязі з войнамі ў Босніі, Харватыі і Косава.

Сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Югаславіі на фоне дэманстрацый супраць спрэчных прэзідэнцкіх выбараў 24 верасня 2000 года, а 31 сакавіка 2001 года быў арыштаваны югаслаўскай федэральнай уладай па падазрэнні ў карупцыі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысваенні грошай. Першае расследаванне па Мілошавічу было спынена з-за адсутнасці доказаў, што заахвоціла прэм’ер-міністра Сербіі Зорана Джынджыча выдаць яго міжнароднаму крымінальнаму трыбуналу па былой Югаславіі, каб замест гэтага ён прадстаў перад судом за здзяйсненне ваенных злачынстваў. У пачатку судовага працэсу Мілошавіч асудзіў трыбунал як незаконны, паколькі ён быў распачаты без згоды Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і адмовіўся прызначаць адваката для сваёй абароны. Мілошавіч вёў сваю ўласную абарону на працягу пяцігадовага працэсу, які скончыўся без прысуду, калі ён памёр у сваёй турэмнай камеры ў Гаазе 11 сакавіка 2006 года. Мілошавіч, які пакутаваў на хваробу сэрца і гіпертэнзію, памёр ад сардэчнага прыступу. Трыбунал адмовіўся ад адказнасці за смерць Мілошавіча, заявіўшы, што той адмовіўся прымаць прапісаныя лекі і медыкаменты. У лютым 2007 года Міжнародны суд вынес асобнае рашэнне па справе аб баснійскім генацыдзе, што не было ніякіх доказаў сувязі паміж Сербіяй і Мілошавічам і генацыдам з боку баснійскіх сербаў у баснійскай вайне. Тым не менш суд пастанавіў, што Мілошавічам і іншымі кіраўнікамі Сербіі была парушана Канвенцыя аб генацыдзе, бо яны не здолелі прадухіліць генацыд і не супрацоўнічалі з міжнародным трыбуналам у пакаранні асобаў, вінаватых у генацыдзе, у прыватнасці генерала Ратку Младзіча, а таксама парушаны абавязацельствы па выкаанні часовых мераў па распараджэнні суда.

Зноскі

Літаратура