Скрыпліцкі сельсавет
Скрыплі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Скрыпліца.
Скрыпліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Скрыпліца |
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1965 |
Насельніцтва (2019) | 1 090 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Баравіцкага сельсавета ў складзе 11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[2]. 12 сакавіка 2004 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1465 чалавек[4], з іх 56,4 % — рускія, 43,0 % — беларусы, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1090 чалавек[6].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.