Скайлэб-4

Скайлэб-4 (таксама SL-4 і SLM-4[2]) — трэці пілатуемы палёт на першую амерыканскую касмічную станцыю «Скайлэб». Таксама імя Скайлэб-4 адносяць да касмічнага карабля серыі «Апалон», які здзяйсніў гэты палёт.

Скайлэб-4
Эмблема

Палётныя даныя карабля
Назва карабляСкайлэб-4 (Апалон)
Ракета-носьбітСатурн-1Б
Стартавая пляцоўкаКасмічны цэнтр Кенэдзі, LC 39B
Запуск16 лістапада 1973 года
14:01:23 UTC[1]
СтыкоўкаСкайлэб
Пасадка8 лютага 1974 года
00:00:00 UTC
Працягласць палёту84 дня 1 гадзіна 16 хвіл
Пройдзеная адлегласць55,5 млн км
Апагей437 км
Перыгей422 км
Перыяд абарачэння93,1 хвіл
Маса6033 кг
NSSDC ID1973-090A
NORAD ID06936
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа3
Пазыўны«Скайлэб-4»
Пасадка3
Фатаграфія экіпажа

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Скайлэб-3 Апалон (ЭПАС)

Экспедыцыя паставіла абсалютны рэкорд працягласці знаходжання чалавека ў космасе — 84 дні, які быў пабіты толькі ў 1977 годзе на савецкай станцыі Салюце-6 — 96 дзён. Кар, Гібсан і Поўг сталі першымі астранаўтамі, якія сустрэлі Новы год у космасе, бо стартавалі 16 лістапада 1973 года, а вярнуліся на Зямлю ўжо ў наступным годзе — 8 лютага 1974 года.

Праграма працы была вельмі напружанай, і экіпаж, які складаўся з навічкоў, жаліўся на занадта шчыльны графік. Наземныя службы адмаўляліся перапланаваць працы, і ўрэшце каманда абвясціла незапланаваны выходны, і адключыла радыё. Гэты выпадак з’яўляецца першым зафіксаваным страйкам у космасе. Аднак, да канца палёту запланаваная праграма была выканана[3].

Экіпаж

У экіпаж Скайлэб-4 уваходзілі тры чалавекі, для кожнага з іх палёт быў першым:

  • Джэральд Кар — камандзір
  • Эдвард Гібсан — пілот
  • Уільям Поўг — пілот

Зноскі

Спасылкі