Сербскахарвацкая мова

паўднёваславянская мова
(Пасля перасылкі з Сербахарвацкая)

Сербскахарвацкая ці харвацкасербская мова (таксама сербская або харвацкая, харвацкая аб сербская) (у арыгінале srpskohrvatski/cрпскохрватски, hrvatskosrpski, hrvatski ili srpski, srpski ili hrvatski) — існаваўшы раней тэрмін для абагульнення пад адной назвай сукупнасці дыялектаў, якія ўжываюцца ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне і Харватыі — сучасныя сербская, харвацкая, баснійская і чарнагорская мовы. Афіцыйная мова Югаславіі (разам са славенскай, пазней і македонскай) з 1918 да 1991 года.

Сербскахарвацкая
Саманазва

српскохрватски / hrvatskosrpski

hrvatski ili srpski / српски или хрватски
КраіныСербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі (пад рознымі назвамі) і іншых краінах
РэгіёныЦэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа
Афіцыйны статус
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаўкаля 17 мільёнаў
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Славянская
Паўднёваславянскія
Сербскахарвацкая
Пісьменнасцьлацініца, кірыліца
Моўныя коды
ISO 639-1sh
ISO 639-2
ISO 639-3hbs
WALSscr
Ethnologuehbs
Linguasphere53-AAA-g
ABS ASCL3507
IETFsh
Glottologsout1528
Вікіпедыя на гэтай мове
Этнапалітычныя варыянты сербскахарвацкай мовы або сербскахарвацкай дыясістэмы (на 2006 год)

Літаратурны стандарт засноўваўся на штокаўскім дыялекце і дапускаў экаўскі і іекаўскі варыянты (неафіцыйна яны лічыліся «ўсходнім» (сербскім) і «заходнім» (харвацкім) варыянтамі літаратурнай мовы). Да таго ж, фармальна дыялектамі сербскахарвацкай лічыліся кайкаўскі і чакаўскі дыялекты, але яны не былі ў афіцыйным ужытку.

Упершыню тэрмін «сербскахарвацкая мова» быў выкарыстаны славенскім філолагам Ярнеем Копітарам у перапісцы ў 1836 годзе, хоць нельга выключыць, што Копітар пазнаёміўся з гэтым тэрмінам, чытаючы рукапіс працы славацкага філолага Шафарыка «Slovanské starožitnosti» («Славянскія старажытнасці»), якая была надрукаваная ў 1837 годзе.

З распадам Югаславіі афіцыйнымі мовамі новаствораных дзяржаў сталі сербская, харвацкая, баснійская, чарнагорская мовы. Тэрмін «сербскахарвацкая мова» пачаў знікаць з ужытку, спачатку з афіцыйных дакументаў, пасля паступова і з лінгвістычнай літаратуры. Сёння найменне «сербскахарвацкая мова» з'яўляецца дыскусійным гістарычна-палітычным пытаннем. Многія носьбіты лічаць тэрмін «сербскахарвацкая» палітычна некарэктным і нават абразлівым. Іншыя працягваюць ужываць гэты тэрмін.

Сярод лінгвістаў няма адзінага погляду на лёс тэрміна. Ён усё яшчэ выкарыстоўваецца, дзякуючы лаканічнасці пры абазначэнні сукупнасці некалькі моў. Альтэрнатыўная назва баснійская/харвацкая/сербская мова (БХС) з'явілася ў афіцыйным ужытку ў замежжы. У рэгіянальнай лінгвістыцы існуе таксама тэрмін «цэнтральная паўднёваславянская дыясістэма».

Узаемна зразумелыя формы сербскахарвацкай мовы працягваюць выкарыстоўвацца пад рознымі назвамі ў Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне.

Прыклады адрозненняў у лексіцы

Беларуская моваХарвацкая моваСербская мова
ПараўнацьUsporedbaПоређење (Poređenje)
ЕўропаEuropaЕвропа (Evropa)
НідэрландыNizozemskaХоландија (Holandija)
ІтальянцыTalijaniИталијани (Italijani)
СусветSvemirВасиона (Vasiona)
ПазваночнікKralježnicaКичма (Kičma)
ПаветраZrakВаздух (Vazduh)
АдукацыяOdgojВаспитање (Vaspitanje)
ТыдзеньTjedanСедмица (Sedmica)
ГісторыяPovijestИсторија (Istorija)
ПорткіHlačeПанталоне (Pantalone)
СтраўнікTrbuhСтомак (Stomak)
НавукаZnanostНаука (Nauka)
АсобнаOsobnoЛично (Lično)
АсобаOsobaЛице (Lice)
Аб’яднаныя НацыіUjedinjeni NarodiУједињене Нације (Ujedinjene Nacije)
ХлебKruhХлеб (Hleb)
ШтучнаеUmjetnoВештачки (Veštački)
КрыжKrižКрст (Krst)

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
cербскахарвацкай