Свіслацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскай вобласці Беларусі

Свіслацкі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна — 1,4 тыс.км². Насельніцтва — 15 тыс. чалавек. Цэнтр раёна — горад Свіслач. У складзе раёна гарадскі пасёлак Поразава, 152 сельскія населеныя пункты, 7 сельсаветаў.

Свіслацкі раён
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрСвіслач
Дата ўтварэння15 студзеня 1940
КіраўнікАляксандр Людвігавіч Вярсоцкі[1]
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 88,64 %, руская 10,03 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,25 %, руская 14,94 %[2]
Насельніцтва (2018)
15 205 (15-е месца)
Шчыльнасць13,51 чал./км² (17-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 74,63 %,
палякі — 20,47 %,
рускія — 3,53 %,
іншыя — 1,37 %[2]
Канфесійны складправаслаўныя, католікі, пратэстанты
Плошча1 449,53[3]
(10-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 242 м
 143 м
Свіслацкі раён на карце
Код аўтам. нумароў4
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Свіслацкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Свіслач. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Агародніцкі, Вейкаўскі, Велікасельскі, Грынкоўскі, Грыцавіцкі, Дабравольскі, Кватарскі, Лукаўскі, Мастаўлянскі, Нязбодзіцкі, Палонкаўскі, Свіслацкі, Стараляўкоўскі, Шымкаўскі, Юшкаўскі, Ялоўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года Вейкаўскі, Лукаўскі, Мастаўлянскі, Стараляўкоўскі, Шымкаўскі, Юшкаўскі сельсаветы перададзены ПНР. У 1945 годзе ўтвораны Ціхавольскі сельсавет. 8 чэрвеня 1950 года Ялоўскі сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Агародніцкі, Стоцкі і Ціхавольскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Поразаў, Крапіўніцкі, Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Падароскі сельсаветы скасаванага Поразаўскага раёна. 13 лютага 1960 года Грыцавіцкі і Кватарскі сельсаветы перададзены Бераставіцкаму раёну. 12 кастрычніка 1960 года скасаваны Велікасельскі сельсавет. 2 снежня 1961 года скасаваны Грынкоўскі, Крапіўніцкі, Кукліцкі і Лаўрынавіцкі сельсаветы, утвораны Ханявіцкі сельсавет, Палонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Вердаміцкі. 25 снежня 1962 года Падароскі сельсавет перададзены Ваўкавыскаму раёну, далучаны гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца, Алекшыцкі, Глебавіцкі, Данілкаўскі, Ёдзіцкі, Жукевіцкі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Цецяроўскі, Эйсмантаўскі сельсаветы скасаванага Бераставіцкага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны Жукевіцкі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца, Алекшыцкі, Глебавіцкі, Данілкаўскі, Ёдзіцкі, Кватарскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Цецяроўскі, Эйсмантаўскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Бераставіцкаму раёну. 18 верасня 1967 года Міхайлаўскі сельсавет перайменаваны ў Гарнастаевіцкі, які 14 лютага 1977 года скасаваны. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Свіслач і Свіслацкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 14 снежня 2000 года гарадскі пасёлак Свіслач атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 18 кастрычніка 2013 года Поразаўскі пассавет рэарганізаваны ў Поразаўскі сельсавет.

Прырода

Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Большую частку раёна займае Прыбужская раўніна, на паўднёвым усходзе — Ваўкавыскае ўзвышша. Пераважае вышыня 180—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт раёна — 242 метры.

Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны і суглінкі, прызначаныя для вытворчасці грубай керамікі, торф.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5 °C, чэрвеня +18 °C. Ападкаў выпадае 585 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 199 сутак.

Самыя вялікія рэкі раёна — Нараў, Рось, Свіслач, Зальвянка, Бернікі. Пераважаюць хваёвыя лясы, яны займаюць 49 % тэрыторыі раёна. На тэрыторыі раёна размешчана практычна палавіна Нацыянальнага парку Белавежская пушча, частка гідралагічнага заказніка Дзікае.

Насельніцтва

  • 1995 год — 28,8 тыс. чал.[4]

Гаспадарка

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 40,9 % тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5 %). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгуначная лінія Гайнаўка (Рэспубліка Польшча) — Свіслач — Ваўкавыск. Свіслач злучана аўтамабільнымі дарогамі з Гроднам, Поразавам, Ваўкавыскам.

Славутасці

Раён увайшоў у склад еўрарэгіёна «Белавежская пушча». Распрацаваны два турыстычныя маршруты: Свіслач — Ятвеск — Якушоўка — Нязбодзічы — Раманаўцы — Дабраволя — Жаркаўшчына — Ціхаволя — Нямержа; Свіслач — Вердамічы — Поразава — Грынявічы — Новы Двор.

Паўднёвую частку раёна займае Нацыянальны парк Белавежская пушча.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Свіслацкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 653. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці