Святлана Рыгораўна Гарбунова

Святлана Рыгораўна Гарбунова (нар. 9 ліпеня 1954, г. Мінск) — беларускі скульптар.

Святлана Рыгораўна Гарбунова
Дата нараджэння9 ліпеня 1954(1954-07-09) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасціскульптарка
Жанрманументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]
Вучоба
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

Скончыла ў 1972 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1978 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца выставак з 1975 года.

Творчасць

Працуе ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры з бронзы і граніту.

Сярод твораў: мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі раён), помнік С. Буднаму (у суаўтарстве, г. Нясвіж), бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза У. Бядулі (у суаўт., г. Камянец), А. Дубко (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), кампазіцыя «Мастак і горад. М. Шагал» (Мінск), партрэты, мемарыяльныя дошкі, медалі.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава і інш.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984) за «высокае прафесійнае майстэрства, стварэнне твораў у галіне станковай і манументальнай скульптуры — „Рабфак“, „Слова камуніста“, мемарыяльныя дошкі Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіку, помнік С. Буднаму»[1], узнагароджана медалём Ф. Скарыны (1995).

Зноскі

Спасылкі