Святлана Іванаўна Нартава

Святлана Іванаўна Нартава (4 верасня 1932, Бабруйск — 12 снежня 2008, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Святлана Іванаўна Нартава
Дата нараджэння4 верасня 1932(1932-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці12 снежня 2008(2008-12-12) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасцімастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Вучоба
УплыўГаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Уладзімір Іванавіч Стальмашонак
Член у

Біяграфія

У 1960 г. закончыла Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка. Выкладала ў Мінскага мастацкага вучылішча (1961—1966). Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 г.[2] Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габелен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.

Асноўныя творы: вітражы ў атэлі ў Брэсце; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басейне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»;габелен «Вечна жывым прысвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднання «Гарызонт» (усе ў Мінску), міні-габелены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае святло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненне цішыні», «Вясёлка сфер», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафета» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш[3], Ніны Мацяш[4], Марка Смагаровіча[5] і інш.[6][7] Жыла ў Мінску.

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза Мастакоў.

Бібліяграфія

  • Трызна Д. С. Беларускія дываны і габелены / рэдактар Мая Міхайлаўна Яніцкая. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 126 с. — 2 400 экз.
  • Сучасны габелен беларускіх мастакоў : Альбом / Аўтар уступнага артыкула Барыс Крэпак. — Мінск, 1991. — 33 с.
  • Беларускі габелен = Белорусский гобелен = Tapestry in Belarus / укладальнік Людміла Пятруль; аўтар уступнага артыкула Ларыса Фінкельштэйн; пераклад на беларускую мову Н. Г. Баранавай ; пераклад на англійскую мову А. В. Валасач. — Мн.: Беларусь, 2015. — 317 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-01-1153-1.

Заўвагі

Літаратура

  • Нартава Святлана Іванаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
  • Родам з Бабруйска // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — С. 724. — 765 с. — ISBN 5-339-00941-6.
  • Строгіна, С. Нартава Святлана Іванаўна. — Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў. — Мн.: Белпринт, 2009. — С. 120—121. — 239 с. — 800 экз. — ISBN 978-985-459-139-1.
  • Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Мн.: Беларусь, 1976. — С. 249. — 400 с. — 18 000 экз.

Спасылкі