Свята-Афанасьеўская капліца (Брэст)

Свята-Афанасьеўская капліца — капліца-царква на месцы гібелі Афанасія Філіповіча. Збудавана ў 1909 годзе[1] ў вёсцы Аркадыя Брэсцкага павета (пазней увайшла ў склад горада Брэста).

Славутасць
Свята-Афанасьеўская капліца
52°03′24″ пн. ш. 23°41′55″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадБрэст
МесцазнаходжаннеСвята-Афанасьеўская, 39
Канфесіяправаслаўе
ЕпархіяБрэсцкая і Кобрынская епархія
Першае згадванне1909
Статусдзейнічае
Матэрыялдраўляная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Капліца ў пачатку XX ст.

У 1960-х падчас антырэлігійнай кампаніі была зачынена. Працягнула дзейнасць у 1988 годзе, калі было здзейснена першае за доўгі час набажэнства, якое сабрала шмат людзей.[2]

У 1995 годзе была перабудавана, істотна павялічыўшыся ў памерах.

У 1993 г. храм наведаў кіраўнік Польскай Праваслаўнай царквы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Васілій (Дарашкевіч).

У ліпені 1995 г. капліцу наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Пазней побач быў збудаваны мужчынскі Свята-Афанасьеўскі манастыр, да якога яна зараз адносіцца.

Зноскі