Святавольскі сельсавет
Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Святая Воля.
Святавольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Святая Воля |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 296 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаў[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1433 чалавекі[3], з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1296 чалавек[5].
Іншае
Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч[6].
Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна[6].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.