Свейн (сын Хокана Магутнага)

Свейн Хокансан (ці Хоканарсан; памёр каля 1016 года) — сын хладзірскага ярла і кіраўніка Нарвегіі Хокана Магутнага, брат Эйрыка Хокансана, фактычны кіраўнік Нарвегіі (сумесна з братам) у 1000—1014 гадах.

Свейн
НараджэннеX стагоддзе
Смерць1016
РодЯрлы Ладэ
БацькаХокан Магутны[1]
МаціTora Skagesdatter[d]
ЖонкаHolmfrid of Sweden[d]
ДзеціГунхільда Свейнсдоцір[1]
Раздзел Нарвегіі пасля бітвы ля Свольдэра.      Тэрыторыя, якая кіравалася Эрыкам Хоканарсанам (васалам Свена Вілабародага).      Тэрыторыя, якая кіравалася Свейнам Хоканарсанам (васалам Олафа Шатконунга).      Тэрыторыя пад непасрэдным кіраваннем Свена Вілабародага.

Біяграфія

Свейн упершыню згаданы ў «Крузе Зямным» у 986 годзе. Браў удзел у бітве пры Х'ёрунгавагу, у якой, паводле сагі, камандаваў шасцюдзесяццю караблямі. У гады кіравання ў Нарвегіі Олафа Тругвасана разам з братам узначаліў незадаволеных кіраваннем караля. У 1000 годзе браў удзел у бітве ля Свольдэра, у якой Олаф Тругвасан загінуў. Нарвегія зноў перайшла пад кіраванне караля Даніі Свена Вілабародага, які зрабіў сваімі намеснікамі ў Нарвегіі братоў Эйрыка і Свейна Хокансанаў.

У 1014 годзе, калі Эйрык адправіўся ў Англію, Свейн стаў кіраваць у Нарвегіі разам са сваім пляменнікам Хоканам Эйрыксанам. У наступным годзе нарвежскія бонды, скарыстаўшыся адсутнасцю Эйрыка, запрасілі на прастол прадстаўніка роду Харальда Цудоўнавалосага Олафа (будучага Олафа Святога). Яму ўдалося разбіць войскі Свейна ў бітве ля Несьяра. Свейн бег у Швецыю, думаючы пасля вярнуцца ў Нарвегію, але ў 1016 годзе ў Швецыі ён памёр.

Свейн быў жанаты на Хольмфрыдзе, якая была дачкой ці сястрой Олафа Шатконунга. У шлюбе нарадзілася дзве дочкі:

  • Сігрыд — выйшла замуж за ўплывовага бонда Аслака Эрлінгсана
  • Гунхільд — стала жонкай караля Даніі Свена II.

Крыніц, якія распавядаюць пра Свейна, вельмі мала, і яны позняга паходжання. У сувязі з гэтым, у 1972 годзе шведскі гісторык Стэфан Хельберг выказаў здагадку, што Эйрык мог быць выдуманым гістарычным персанажам[2]. Наконт гэтага разгарэлася дыскусія, зрэшты, погляды Хельберга былі злічаны неабгрунтаванымі.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці