Сацыялістычная партыя (Фландрыя)

Сацыялістычная партыя (варыянты перакладу: Сацыялістычная партыя — Іншыя, Сацыялістычная партыя — Іншыя; нідэрл.: Socialistische Partij Anders; SP.A) — палітычная партыя сацыял-дэмакратычнага кірунку ў Бельгіі, якая дзейнічае ў Фламандскай супольнасці.

Сацыялістычная партыя
Socialistische Partij Anders (SP.A)
Выява лагатыпа
ЛідарКаралінэ Жэнэ
Дата заснавання1978
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогіясацыял-дэмакратыя
Інтэрнацыянал Сацінтэрн,
Еўрапейскі Саюз Партыя еўрапейскіх сацыялістаў
Колькасць членаў49 703
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў13 з 150 (2010)
Месцаў у Еўрапарламенце2 з 22 (2009)
Сайтs-p-a.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1885 годзе ў Бельгіі была заснавана Бельгійская рабочая партыя, якая ў 1945 годзе была ператворана ў Бельгійскую сацыялістычную партыю. У 1978 годзе ў БСП адбыўся раскол па моўнай прыкмеце, і былі ўтвораны Сацыялістычная партыя Валоніі і Сацыялістычная партыя Фландрыі.

На парламенцкіх выбарах 13 чэрвеня 2010 года партыя заваявала трэцяе месца па папулярнасці ў Фландрыі, атрымаўшы 14,6 % падтрымкі (659 043 галасы) і заняўшы 13 месцаў у ніжняй палаце Федэральнага парламента.

Вынікі партыі на выбарах

ГодГаласоўМесцаўΔ
Выбары ў Палату прадстаўнікоў
1978684 485 (12,37 %)26
1981744 586 (12,4 %)26
1985882 200 (14,6 %)32 6
1987915 432 (14,9 %)32
1991737 976 (12 %)28 4
1995762 444 (12,6 %)20 8
1999593 372 (9,5 %)14 6
2003979 750 (14,9 %)23[1] 9
2007684 390 (10,26 %)14[1] 9
2010572 799 (8,98 %)13 1
Выбары ў Еўрапарламент
1979698 889 (20,9 %)[2]3 з 24
1984979 702 (28,13 %)4 з 24 1
1989733 242 (20,04 %)3 з 24 1
1994651 371 (17,63 %)3 з 25
1999550 237 (14,21 %)2 з 25 1
2004716 317 (17,83 %)[1]3 з 24 1
2009539 393 (13,23 %)2 з 22 1

Зноскі