Саратаў

Сара́таў[2] (руск.: Саратов) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва — 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.

Горад
Саратаў
руск.: Саратов
ГербСцяг[d]
ГербСцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1590
Плошча
393 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 838 042 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 8452
Паштовыя індэксы
410000
Аўтамабільны код
64, 164
Афіцыйны сайт
Саратаў на карце Расіі ±
Саратаў (Расія)
Саратаў
Саратаў (Саратаўская вобласць)
Саратаў

Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе ракі Волга, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.

Гісторыя

Саратаўская кансерваторыя

Заснаваны ў 1590 годзе як вартаўнічая крэпасць. У другой палове XVIII стагоддзя — буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з XIX стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780 года. У пачатку XX стагоддзя — буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. У 1909 годзе ў горадзе заснаваны ўніверсітэт.

У 1926—1927 гадах у Саратаве дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Пры індустрыялізацыі 1930-х гадоў у горадзе былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны — прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным прамысловым і навуковым цэнтрам Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло».

Геаграфія

Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).

Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, якія цягнуцца да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.

Адукацыя і культура

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Транспарт

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 492.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці