Саксаул чорны

від раслін

Саксаул чорны (Haloxylon ammodendron) — від дрэвавай расліны роду саксаул (Haloxylon) падсямейства лебядовыя (Chenopodioideae) сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Саксаул чорны

Агульны выгляд дарослага дрэва
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haloxylon ammodendron
(C.A.Mey.) Bge. ex Fenzl, 1851

Сінонімы
  • Anabasis ammodendron
    C.A.Mey.
  • Arthrophytum ammodendron
    (C.A.Mey.) Litv.
  • Arthrophytum ammodendron var. aphyllum
    Minkw.
  • Arthrophytum haloxylon
    Litv.
  • Haloxylon aphyllum
    (Minkw.) Iljin
  • Pinus orientalis
    Falk
    , nom. illeg.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  151230
EOL  2872977
IPNI  941607-1
TPL  kew-2838905

Распаўсюджанне і экалогія

Найбольш тыповыя месцапражыванні — далінападобныя паніжэнні і катлавіны грудкаватых пяскоў, даліны і рэчышча старых рэк. Менш магутнымі кустамі сустракаецца на такырах  (руск.), такырападобных шэразёмах  (руск.)[3].

У пустыні Каракум звычайнымі спадарожнікамі ў лясах з’яўляюцца Suaeda lipskyi, Bassia odontoptera, Bassia eriantha, Psylliostachys spicata, Arnebia decumbens, мартук (Eremopyrum), каласоўнік дахавы (Bromus tectorum). На супясчана-гліністых саланцаватых і гіпсаносных раўнінах (кырах) у выглядзе хмызняку складае прымешка да Artemisia herba-alba, салянка Рыхтэра (Salsola richteri), Salsola arbuscula, Salsola rigida, Artemisia terrae-albae[4][3].

У пустыні Кызылкум расце разам з Tamarix, Artemisia terrae-albae, Carex physodes, Salsola praecox, Salsola pellucida, Salsola nitraria, Salsola lanata, Horaninovia, Girgensohnia і іншымі[5][3].

Саксаул чорны — гэта адзінае дрэва якое выкарыстоўвае C4-фотасінтэз для звязвання вугляроду.

Батанічнае апісанне

Ствол галінасты і моцна скрыўлены.

Галіны пакрытыя тонкімі доўгімі зялёнымі парасткамі, якія замяняюць лісце. Апошнія зведзены да невялікіх лускавінак.

Кветкі дробныя, непрыкметныя, сядзяць у пазухах лускавінак; яны складаюцца з пяці свабодных лісточкаў калякветніка, пяці тычынак і аднаго песціка з двума-пяццю рыльцамі.

У завязі адна семяпупышка, якая развіваецца ў насеніну са спіральна завітым зародкам.

Значэнне і прымяненне

У свежым выглядзе галінкі не паядаюцца ніводным відам сельскагаспадарчых жывёл. Толькі ўзімку пасля прамярзання аднагадовыя галінкі ахвотна ядуць вярблюды, іх паглынанне спрыяе нажыроўцы. Авечкі і козы ядуць апалыя плады і галінкі толькі позняй восенню і зімой[6][3]<nowiki>. Коні і буйная рагатая жывёла ядуць толькі пры бяскорміцы. Спробы скормлівання авечкам чыста сухіх галінак і галінак з прымешкай такой добрай кармавой травы як Carex arenaria выклікалі ў жывёл жорсткую дыярэю[7].

Амаль круглы год паядаецца Rhombomys opimus. Пачынаючы з верасня да студзеня плады служаць для яе асноўным кормам[8][3].

З попелу зялёных галінак здабывалі соду, колькасць якой звычайна складае да 8 % ад вагі попелу. Попел зялёных галінак ўжываўся пры афарбоўцы пражы для надання трываласці фарбам[3].

Драўніна мае спецыфічны пах, надзвычай цяжкая і трывалая, але крохкая, не падыходзіць на вырабы, але дае вельмі добрае паліва. Паліва па сваёй цеплатворнасці пераўзыходзіць дуб і бярозу і трохі саступае лепшаму каменнаму вуглю. У попеле змяшчаецца паташ прыдатны для варэння мыла[7].

Шырока выкарыстоўваецца як пескаахоўная загарода для дарог і берагоў вадаёмаў.

Таксанамія

Сінонімы

Па дадзеных The Plant List на 2019 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[9]:

  • Anabasis ammodendron C.A.Mey.
  • Arthrophytum ammodendron (C.A.Mey.) Litv.
  • Arthrophytum ammodendron var. aphyllum Minkw.
  • Arthrophytum haloxylon Litv.
  • Haloxylon aphyllum (Minkw.) Iljin
  • Pinus orientalis Falk, nom. illeg.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Саксаул чорны: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 23 студзеня 2010)
  • Саксаул чорны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 25 кастрычніка 2013)