Саксаул

Саксау́л[3] (Halóxylon), (каз.: Сексеуіл/Sekseuil) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Саксаул
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haloxylon Bunge, 1851


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  151229
EOL  2872976
IPNI  6885-1

Апісанне

Хмызнякі або невялікія дрэвы (вышынёй 1,5— 2 м) з вільчатым галінаваннем і членістымі ломкімі маладымі парасткамі. Фотасінтэз ажыццяўляюць зялёныя галіны. Кветкі абодваполыя, сядзяць па 4 у пазухах лускападобных прыкветкаў. Калякветнік з 5 плёнкавых лісточкаў, якія ўтвараюць ў плодзе (арэшку) крылы. Каранёвая сістэма магутная, добра развітая. Бакавыя карані сыходзяць у глебу на глыбіню 10—11 метраў. Ствол няроўны, моцны, але крохкі. Колер кары белы, чорны, ці карычневы.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List на 2013 год, род уключае 9 відаў[4]:

Усе віды распаўсюджаныя ў паўпустынях і пустынях Азіі. У Казахстане і Сярэдняй Азіі расце два віды: саксаул белы (Haloxylon persicum) і белы (Haloxylon ammodendron)[5].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Саксаул — род Haloxylon: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)