Рюкзачок

беларускі дзіцячы часопіс

Рюкзачо́к — штомесячны пазнавальна-гульнявы часопіс. Прызначаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. Выпускаецца ў Беларусі з 2005 года.

«Рюкзачок»
Тыпчасопіс
ЗаснавальнікМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ВыдавецРУП «Выдавецтва „Пачатковая школа“»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактарВольга Уладзіміраўна Ваніна
Заснавана2005
Тэматыкадзіцячы часопіс
Моваруская, беларуская
Перыядычнасць1 раз у месяц
Аб’ём36 палос
Галоўны офісвул. Фабрыцыуса, 5, 220007, г. Мінск
Тыраж3 990
ISSN1993-2936
Вэб-сайтp-shkola.by

Часопіс уключае пазнавальныя артыкулы, вершы, апавяданні, настольныя гульні, коміксы, жарты, загадкі, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы для бацькоў і электронны далатак з дзіцячымі песнямі, класічнай і народнай музыкай, прэзентацыямі, відэаролікамі, інтэрактыўнымі навучальнымі трэнажорамі.

Кансультатыўную дапамогу часопісу аказвае грамадска-рэдакцыйны савет пад кіраўніцтвам Раісы Сідарэнка[1], намесніцы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Ідэя стварэння дзіцячага пазнавальнага часопіса на базе навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» належала Наталлі Ванінай, дырэктару і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Пачатковая школа». Новы часопіс павінен быў забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: настаўнікаў пачатковых класаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў.

Канцэпцыю часопіса «Рюкзачок» распрацавала Вольга Ваніна. Яна сфармавала творчы калектыў аўтараў, мастакоў, дызайнераў. Першы нумар часопіса выйшаў у красавіку 2005 года.

З 2008 года «Рюкзачок» выходзіць з электронным дадаткам.

У 2009 годзе пачаўся выпуск даччыных часопісаў «Рюкзачок. ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК», «Рюкзачок. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ» і «Рюкзачишка». За арганізацыю выпуску серыі пазнавальна-гульнявых часопісаў для дзяцей А. Ваніна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года «Рюкзачок» выходзіць з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Узнагароды

«Рюкзачок» тройчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[2][3].

У 2009 годзе часопіс «Рюкзачок» стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне»[4].

Зноскі

Спасылкі