Рэчкаўскі сельсавет (Івацэвіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Рэ́чкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рэчкі.

Рэчкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уІвацэвіцкі раён
Уключае4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрРэчкі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 617
Рэчкаўскі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў1

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Гортальскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гутка і Краі)[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2055 чалавек[3], з іх 99,0 % — беларусы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1617 чалавек[5].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.