Рэплеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Рэ́плеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Рэпля.

Рэплеўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уВаўкавыскі раён
Уключае13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрРэпля
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009)1 053
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бурнеўскага сельсавета[1], 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Міслюкі)[2]. 28 ліпеня 1967 года ў склад сельсавета з Воўпаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)[3]. 29 верасня 1972 года вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы і Міслюкі перададзены ў склад Роскага пассавета[4]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вярэйкаўскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекі[6], з іх 52,9 % — палякі, 44,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.